Рэспубліка Беларусь увайшла ў ТОП-20 рэйтынгу паштовага развіцця (2IPD) Рэспубліка Беларусь увайшла ў ТОП-20 рэйтынгу паштовага развіцця (2IPD). Read more about Рэспубліка Беларусь увайшла ў ТОП-20 рэйтынгу паштовага развіцця (2IPD) PDF
Адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае святкаванню Сусветнага дня пошты З прывітальным словам на ўрачыстым вечары да ўсіх паштавікоў звярнулася намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Гардзеенка Наталля Міхайлаўна, яна сардэчна павіншавала са святам усіх работнікаў і зачытала віншавальную тэлеграму на адрас калектыву РУП «Белпошта» ад Міністра сувязі і інфарматызацыі Шульгана Канстанціна Канстанцінавіча. Read more about Адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае святкаванню Сусветнага дня пошты PDF
Абнавілася версія кліенцкай праграмы для тэставання працы з ідэнтыфікацыйнымі картамі У мэтах арганізацыі тэставання макетаў ідэнтыфікацыйных карт і гатоўнасці працоўных месцаў да інфармацыйнага ўзаемадзеяння з імі ў рамках Беларускай інтэграванай сэрвісна-разліковай сістэмы на сайце Мінсувязі размешчаны новыя версіі кліенцкай праграмы, якая ўстанаўліваецца на працоўных месцах (ПЗ для 32 і 64-разрадных сістэм). Нагадваем, што тэставая web-старонка Адзінай сістэмы ідэнтыфікацыі фізічных і юрыдычных асоб размешчана па адрасе: http://86.57.150.190:8080/ Read more about Абнавілася версія кліенцкай праграмы для тэставання працы з ідэнтыфікацыйнымі картамі PDF
Тэставанне працы з ідэнтыфікацыйнымі картамі і счытвальнікамі РУП «Крыптатэх» Дзяржзнака ажыццявіла выпуск тэставых макетаў ідэнтыфікацыйных карт (ID-карт) для арганізацыі тэставання працоўных месцаў і правядзення работ па інтэграцыі інфармацыйных сістэм з Адзінай сістэмай ідэнтыфікацыі фізічных і юрыдычных асоб. Макеты ID-карт перададзеныя ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі для прадастаўлення зацікаўленым дзяржаўным органам і арганізацыям. Read more about Тэставанне працы з ідэнтыфікацыйнымі картамі і счытвальнікамі PDF
Выпускаецца ў абарачэнне паштовая марка «Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў жывапісе Беларусі і Кітая» 24 верасня 2020 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў жывапісе Беларусі і Кітая». Дызайн А.Мядзведзь. Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна». Read more about Выпускаецца ў абарачэнне паштовая марка «Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў жывапісе Беларусі і Кітая» PDF
Абноўлены Рэгламент радыёсувязі МСЭ Міжнародны саюз электрасувязі апублікаваў Рэгламент радыёсувязі МСЭ 2020 года - міжнародны дагавор, які рэгулюе глабальнае выкарыстанне радыёчастотнага спектру і спадарожнікавых арбіт, які дазваляе выкарыстоўваць наватарскія спосабы прасоўвання доступу да даступных шырокапалосных тэхналогій. Гэта вынік чатырохгадовага працэсу, які завяршыўся чатырохтыднёвымі вычарпальнымі міжнароднымі перамовамі, якія адбыліся на Сусветнай канферэнцыі радыёсувязі (СКР-19) у мінулым годзе ў Шарм-эль-Шэйху, Егіпет. Read more about Абноўлены Рэгламент радыёсувязі МСЭ PDF
Працягваюць працаваць суботнія «прамыя тэлефонныя лініі» Працягваюць працаваць суботнія «прамыя тэлефонныя лініі» У суботу, 19 верасня 2020 года, з 9.00 да 12.00 “прамую тэлефонную лінію” правядуць: Намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Рабава Ганна Мікалаеўна па тэлефоне +375 (17) 287 87 06; Намеснік генеральнага дырэктара па эксплуатацыйнай дзейнасці РУП “Белпошта” Драздовіч Алена Васільеўна па тэлефоне +375 (17) 293 55 48; Першы намеснік генеральнага дырэктара РУП "Белтэлекам" Мельнікаў Генадзь Васільевіч па тэлефоне +375 (17) 217 10 77. Read more about Працягваюць працаваць суботнія «прамыя тэлефонныя лініі» PDF
Мінсувязі Беларусі і Мінлічбы Расіі абмеркавалі пытанні адмены роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы 17 верасня 2020 года адбылася сумесная відэаканферэнцыя Мінсувязі Беларусі і Мінлічбы Расіі з удзелам прадстаўнікоў антыманапольных органаў, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, а таксама беларускіх і расійскіх аператараў электрасувязі па пытанні адмены роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. Read more about Мінсувязі Беларусі і Мінлічбы Расіі абмеркавалі пытанні адмены роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы PDF
Мінсувязі сумесна з НЦЭП праводзіць абласныя семінары па пытаннях функцыянавання БІСРС і выдачы біяметрычных дакументаў Мінсувязі сумесна з Нацыянальным цэнтрам электронных паслуг праводзіць абласныя семінары па пытаннях функцыянавання БІСРС і выдачы біяметрычных дакументаў 15 верасня ў Брэсцкім абласным выканаўчым камітэце прайшоў першы абласны семінар па пытаннях функцыянавання Беларускай інтэграванай сэрвісна-разліковай сістэмы (БІСРС) і выдачы біяметрычных дакументаў. 18, 21, 22 і 23-га верасня такія семінары пройдуць у Гродзенскім, Магілёўскім, Гомельскім і Віцебскім абласных выканкамах (адпаведна). Read more about Мінсувязі сумесна з НЦЭП праводзіць абласныя семінары па пытаннях функцыянавання БІСРС і выдачы біяметрычных дакументаў PDF
Выпускаецца ў абарачэнне паштовы блок «Афанасій Брэсцкі» з серыі «Выбітныя асобы Беларусі» 18 верасня 2020 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Афанасій Брэсцкі» з серыі «Выбітныя асобы Беларусі». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Брэсцкай епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы. У аснове маркі - партрэт святога Апанаса Брэсцкага (А.Кашкурэвіча, літаграфія, 1993). Дызайн паштовай прадукцыі Алены Мядзведзь. У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 10 Брэста будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Read more about Выпускаецца ў абарачэнне паштовы блок «Афанасій Брэсцкі» з серыі «Выбітныя асобы Беларусі» PDF