У новай версіі кліенцкай праграмы для працы з ідэнтыфікацыйнымі картамі з'явілася функцыя, якая дазваляе пратэставаць счытванне даных У мэтах арганізацыі тэставання макетаў ідэнтыфікацыйных карт і гатоўнасці працоўных месцаў да інфармацыйнага ўзаемадзеяння з імі ў рамках Беларускай інтэграванай сэрвісна-разліковай сістэмы на сайце Мінсувязі размешчана новая версія кліенцкай праграмы. У новай версіі даступная функцыя счытвання даных ідэнтыфікацыйных карт па CANкоду. Для гэтага неабходна ў меню выбраць пункт «Атрымаць групы даных»: Read more about У новай версіі кліенцкай праграмы для працы з ідэнтыфікацыйнымі картамі з'явілася функцыя, якая дазваляе пратэставаць счытванне даных PDF
У Правілы аказання паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання ўнесены змены Саветам Мiнiстраў Рэспублікі Беларусь 3 лістапада 2020 г. прынята пастанова № 626 «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 верасня 2004 г. №1111". Read more about У Правілы аказання паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання ўнесены змены PDF
Адбылася прэзентацыя паштовага праекта «Фердынанд Рушчыц» у «Паштовым салоне» На 40-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА было прынята рашэнне аб уключэнні ў Каляндар памятных дат ЮНЕСКА на 2020 год 150-годдзе з дня нараджэння вядомага мастака, пейзажыста, графіка, тэатральнага дэкаратара і педагога, ураджэнца Беларусі Фердынанда Рушчыца. На працягу года ў Мінску і на радзіме мастака ў вёсцы Багданава Валожынскага раёна Мінскай вобласці праходзілі святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай даты. Read more about Адбылася прэзентацыя паштовага праекта «Фердынанд Рушчыц» у «Паштовым салоне» PDF
Удзельная вага сектара «Сувязь і інфарматызацыя» ў структуры ВУП па выніках 9 месяцаў гэтага года павялічыўся на 1,2 працэнтнага пункта У сектары «Сувязь і інфарматызацыя» па выніках працы за 9 месяцаў 2020 года захавалася станоўчая дынаміка найважнейшых эканамічных паказчыкаў. За студзень-верасень выкананы ўстаноўленыя для Мінсувязі паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, забяспечана стабільнае фінансавае становішча арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы сувязі і інфарматызацыі. Read more about Удзельная вага сектара «Сувязь і інфарматызацыя» ў структуры ВУП па выніках 9 месяцаў гэтага года павялічыўся на 1,2 працэнтнага пункта PDF
Сувязісты Беларусі забяспечваюць паслугі сувязі на тэрыторыі ўсёй краіны Сёння ўсе калектывы арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Мінсувязі, сканцэнтраваны на выкананні галоўнай задачы - забяспечваць функцыянаванне сродкаў сувязі ва ўсіх сферах дзейнасці краіны. Усе арганізацыі галіны працуюць стабільна, сувязісты Беларусі з высокай адказнасцю выконваюць ускладзеныя на іх задачы. Read more about Сувязісты Беларусі забяспечваюць паслугі сувязі на тэрыторыі ўсёй краіны PDF
Падпісвайцеся на групу Мінсувязі ў сацыяльных сетках Падпісвайцеся на групу Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у сацсетках - даведвайцеся больш пра дзейнасць на старонках сацыяльных сетак! Далучайцеся і будзьце заўсёды ў курсе падзей, якія адбываюцца ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і паштовай дзейнасці, грамадскай і прафсаюзнай дзейнасці! Мы ў Instagram: https://www.instagram.com/minsvyaz_by/ Мы ў Twitter: https://twitter.com/minsvyazby?s=09 Read more about Падпісвайцеся на групу Мінсувязі ў сацыяльных сетках PDF
Атрымаць тэставыя ідэнтыфікацыйныя карты можна па наступных кантактах Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі ў мэтах арганізацыі тэставання макетаў ідэнтыфікацыйных карт і гатоўнасці працоўных месцаў да інфармацыйнага ўзаемадзеяння з імі ў рамках Беларускай інтэграванай сэрвісна-разліковай сістэмы перададзена ва ўсе абласныя выканаўчыя камітэты па 100 тэставых узораў ідэнтыфікацыйных карт. Дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя названым выканкамам, або тыя, якія тэрытарыяльна знаходзяцца ў гэтых абласцях, могуць атрымаць тэставыя ўзоры, звярнуўшыся адпаведна ў: Read more about Атрымаць тэставыя ідэнтыфікацыйныя карты можна па наступных кантактах PDF
Анлайн канферэнцыя «Дасягненні і выклікі ў развіцці электроннага ўрада ў краінах рэгіёну ў кантэксце Даследавання ААН па электронным урадзе» 23 кастрычніка адбылася анлайн канферэнцыя «Дасягненні і выклікі ў развіцці электроннага ўрада ў краінах рэгіёну ў кантэксце Даследаванні ААН па электронным ўраду». У ходзе якой прадстаўлены вынікі 11-га даследаванні ААН па ўзроўні развіцця электроннага ўрада за 2020 год, асноўныя дасягненні, тэндэнцыі і трэнды ў развіцці цыфравізацыі ў краінах рэгіёну, унікальныя падыходы і інавацыйныя рашэнні па прадастаўленні дзяржпаслуг падчас пандэміі. Read more about Анлайн канферэнцыя «Дасягненні і выклікі ў развіцці электроннага ўрада ў краінах рэгіёну ў кантэксце Даследавання ААН па электронным урадзе» PDF
Пачала працу Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя "Сучасныя сродкі сувязі» 22 кастрычніка 2020 года г. Мінску адбылося адкрыццё XXV Міжнароднай навукова-тэхнічнай канферэнцыя "Сучасныя сродкі сувязі». Арганізатарам канферэнцыі з'яўляецца ўстанова адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі». У цырымоніі адкрыцця канферэнцыі прыняла ўдзел намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Рабава Ганна Мікалаеўна, выступіўшы з прывітальным словам у адрас удзельнікаў канферэнцыі. Ганна Мікалаеўна пажадала ўсім прадуктыўнага прафесійнага ўзаемадзеяння, цікавых дыскусій, паспяховай і плённай працы, моцнага здароўя і ўдачы. Read more about Пачала працу Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя "Сучасныя сродкі сувязі» PDF
Працягваюць працаваць па суботах «прамыя тэлефонныя лініі» Штотыднёва па суботах у Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі з 9.00 да 12.00 па тэлефоне 8 (017) 287-87-06 праходзяць «Прамыя тэлефонныя лініі». Графік правядзення размешчаны на сайце Мінсувязі. Так, 17 кастрычніка 2020 г. суботнюю «прамую тэлефонную лінію» правядзе намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рабава Ганна Мікалаеўна. Неабходна адзначыць, што паралельна ў РУП «Белтэлекам» і РУП «Белпошта» арганізаваны аналагічныя штотыднёвыя суботнія «прамыя тэлефонныя лініі» з кіраўніцтвам. Read more about Працягваюць працаваць па суботах «прамыя тэлефонныя лініі» PDF