Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (далей - Мінсувязі) з'яўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і ажыццяўляе дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне дзейнасцю ў галіне сувязі і інфарматызацыі, каардынуе дзейнасць юрыдычных асоб, незалежна ад формаў уласнасці, і індывідуальных прадпрымальнікаў у галіне сувязі і інфарматызацыі. У сістэму Мінсувязі ўваходзіць 12 арганізацый, сярод якіх 5 камерцыйных арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасці, 2 арганізацыі, якія фінансуюцца з бюджэту, 5 адкрытых акцыянерных таварыстваў. У склад арганізацый (РУП «Белпошта», РУП «Белтэлекам», ААТ «Белсувязьбуд», ААТ «Белрэмбудсувязь», УА «БГАС») уваходзяць філіялы, усяго іх-23. Філіялы РУП "Белпошта" ўключаюць 24 рэгіянальных вузла паштовай сувязі, філіялы РУП "Белтэлекам" - 32 вузла электрасувязі, у тым ліку 30 занальных. Усяго ў сістэме Мінсувязі працуе 30 тыс.чалавек. Галоўныя задачы Мінсувязі: дзяржаўнае рэгуляванне, кіраванне дзейнасцю, рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферах інфарматызацыі, лічбавага развіцця і сувязі, фарміраванне ўмоў для эфектыўнага ажыццяўлення дзейнасці і развіцця арганізацый усіх формаў уласнасці, якія ажыццяўляюць дзейнасць у названых сферах; каардынацыя дзейнасці юрыдычных асоб незалежна ад формаў уласнасці, індывідуальных прадпрымальнікаў у сферах інфарматызацыі і сувязі ў мэтах задавальнення патрэбаў дзяржаўных органаў, юрыдычных і фізічных асоб у паслугах электрасувязі і паштовай сувязі, стварэння ўмоў для забеспячэння інфармацыйных патрэбаў дзяржаўных органаў, юрыдычных і фізічных асоб на аснове стварэння інфармацыйных сістэм і (або) сетак, якія забяспечваюць фарміраванне і апрацоўку інфармацыйных рэсурсаў і прадастаўленне карыстальнікам дакументаванай інфармацыі, а таксама павышэнне эфектыўнасці знешнеэканамічнай дзейнасці ў сферах інфарматызацыі, лічбавага развіцця і сувязі; арганізацыя і ажыццяўленне міжнароднага супрацоўніцтва ў сферах інфарматызацыі, лічбавага развіцця і сувязі, уключаючы ўзаемадзеянне з міжнароднымі арганізацыямі і інтэграцыйнымі аб'яднаннямі, а таксама развіццё знешнеэканамічнай дзейнасці і выкананне абавязацельстваў па міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь. У Мінсувязі створана калегія ў складзе Міністра (старшыня калегіі), яго намеснікаў, работнікаў цэнтральнага апарату Міністэрства і арганізацый. Колькасць і персанальны склад калегіі зацвярджаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Міністра. Рашэнні калегіі праводзяцца ў жыццё загадамі альбо пастановамі Мінсувязі. Для разгляду важнейшых навукова-тэхнічных праблем і прапаноў па асноўных кірунках развіцця сродкаў сувязі і інфармацыйных сістэм у Мінсувязі ствараецца навукова-тэхнічны савет. Персанальны склад гэтага савета і палажэнне аб ім зацвярджаюцца Міністрам. Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі. Закон Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 2008 г. № 455-З Аб электрасувязі. Закон Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2005 г. № 45-З Аб паштовай сувязі. Закон Рэспублікі Беларусь ад 15.12.2003г. №258-3 Аб зацвярджэнні Палажэння аб Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і ўнясенні змяненняў у некаторыя пастановы Урада Рэспублiкi Беларусь. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавiка 2004 г. № 302 Аб органе дзяржаўнага кіравання ў сферы лічбавага развіцця і пытаннях інфарматызацыі. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 7 красавіка 2022 г. № 136 Дзяржаўная праграма "Лічбавае развіццё Беларусі" на 2021 - 2025 гады. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 лютага 2021 г. № 66 PDF