Дзяржаўная служба

Прававы статус работнікаў цэнтральнага апарату Міністэрства вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь Аб дзяржаўнай грамадзянскай службе, а таксама іншымі нарматыўнымі прававымі актамі.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь прад'яўляе высокія патрабаванні да кандыдатаў на заняцце вакантных пасад. Прафесіяналізм і кампетэнтнасць дзяржаўных грамадзянскіх служачых складаецца з многіх складнікаў, асноўныя з якіх: спецыяльныя веды, уменні і навыкі, вынікі практычнай дзейнасці, а таксама дзелавыя, асобасныя і маральныя якасці, без якіх немагчыма выконваць ускладзеныя на дзяржаўных грамадзянскіх служачых функцыі.

Кандыдату на заняцце вакантнай пасады ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь перад прыняццем рашэння аб паступленні на працу варта азнаёміцца з асноўнымі нарматыўнымі прававымі актамі, якія рэгулююць дзейнасць дзяржаўных грамадзянскіх служачых:

Закон Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 2022 г. № 175-З «Аб дзяржаўнай службе».

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2016 г. № 19 «Аб дэклараванні даходаў і маёмасці дзяржаўнымі службоўцамі і іншымі катэгорыямі асоб»

Закон Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2015 г. № 305-З «Аб барацьбе з карупцыяй»