Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель «Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі», які будзе выкарыстоўвацца з 18 па 21 красавіка 2023 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння. Месца гашэння – Мінск-паштамт. Колер масцікі – сіні. 7 мая – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Свята ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка 1998 года. Гэты дзень увайшоў у гісторыю сусветнай навукі і тэхнікі як дзень нараджэння радыё. Менавіта 7 мая далёкага 1895 года рускі фізік Аляксандр Сцяпанавіч Папоў ажыццявіў першы сеанс радыёсувязі і прадэманстраваў свету першы радыёпрыёмнік. З таго часу радыёсувязь прайшла велізарны шлях у сваім развіцці, і сёння тэхналогіі сувязі з’яўляюцца адной з галоўных частак нашага жыцця. Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А». Дызайн спецштэмпеля і канверта Марыны Віткоўскай. PDF