17 жніўня 2022 года выпускаецца ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства»

17 жніўня 2022 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства».

Мастак Т. Дольская. Дызайн М. Віткоўскай.

Дзень беларускага пісьменства – нацыянальнае свята, якое займае ганаровае месца сярод важнейшых падзей у культурным жыцці Беларусі і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня.
Упершыню, у 1994 годзе, урачыстыя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным Полацку. Потым сталіцамі свята станавіліся такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава, Слонім, Бялынічы, Капыль.
XXIX Дзень беларускага пісьменства прымае горад Добруш.
Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праводзіцца 3 верасня ў аддзяленні паштовай сувязі № 4 Добруша Гомельскай вобласці.