23 жніўня 2022 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Герб Добруша» з серыі «Гербы гарадоў Беларусі». Дызайн Святланы Цырулік. Марка друкавалася ў ДП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку». Герб горада Добруша Гомельскай вобласці ўяўляе сабой французскі шчыт, у зялёным полі якога намаляваныя тры бухты каната сярэбранага колеру з чорнымі швамі. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 6 красавіка 2001 г. пад № 54. У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 4 Добруша Гомельскай вобласці будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». PDF