Супрацоўнікі Мінсувязі прынялі ўдзел у акцыі "Тыдзень лесу" ў Смалявіцкім лясніцтве

У Беларусі з 14 па 21 красавіка праходзіць традыцыйная акцыя «Тыдзень лесу», арганізатарам якой выступае Міністэрства лясной гаспадаркі. У гэтым годзе яна прысвечана Году малой радзімы.

Супрацоўнікі Мінсувязі прынялі ўдзел у акцыі "Тыдзень лесу" ў Смалявіцкім лясніцтве.

Акцыя праходзіць у мэтах захавання і прымнажэння лясоў, прыцягнення ўвагі грамадскасці да вырашэння агульнадзяржаўных задач у сферы ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў.

Удзел у рабоце рэспубліканскай інфармацыйнай групы

20 красавіка міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў Сяргей Пятровіч правёў рабочую паездку ў Віцебскую вобласць і сустрэўся з працоўнымі калектывамі Лёзненскага ўчастка паштовай сувязі Віцебскага філіяла РУП «Белпошта» і Лёзненскага цэха сельскай сувязі Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам".

Кіраўнік ведамства правёў адзіны дзень інфармавання для працоўнага калектыву і выступіў па тэматыцы ідэалагічнага дня: «Барацьба з карупцыяй - найважнейшая задача дзяржавы і грамадства».

Па заканчэнні Папкоў С.П. адказаў на пытанні, якія цікавяць работнікаў.

У суботу, 21 красавіка, намеснік Міністра Рабава Г.М. правядзе «прамую тэлефонную лінію»

Суботняя «прамая тэлефонная лінія» будзе праведзена намеснікам Мністра сувязі і інфарматызацыі Рабавай Ганнай Мікалаеўнай з 9.00 да 12.00 21 красавіка 2018 г., тэл. 375 (17) 287-87 -06.

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах пры звароце на "прамую тэлефонную лінію" неабходна ўказваць П.І.І. па бацьку. і дадзеныя аб месцы жыхарства і/або працы/вучобы.

100 гадоў з дня заснавання БЕЛТА

19 красавіка 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «100 гадоў Беларускаму тэлеграфнаму агенцтву». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускім тэлеграфным агенцтвам. У аснове блока і спецштэмпеля - лагатыпы да 100-годдзя БЕЛТА (аўтар І.Буфетава). Дызайн спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» А.Мядзведзь.

Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін адзначаецца 18 красавіка

Адным з такіх помнікаў у гісторыі беларускіх сувязістаў можна лічыць Мемарыяльны знак воінам-сувязістам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, які размешчаны ў горадзе Мінску на тэрыторыі цяперашняй Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі па вул. П. Броўкі, 14. У снежні 1970 года на месцы будаўніцтва Мемарыяла быў закладзены першы камень і праведзены мітынг.

У Зале алімпійскай славы НАК Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя паштовага праекта, прымеркаванага да 95-годдзя Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама»

Сёння, 18 красавіка, у Зале алімпійскай славы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя паштовага праекта, прымеркаванага да 95-годдзя Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама».

Ва ўрачыстай цырымоніі гашэння прынялі ўдзел:
Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шэдко Дзмітрый Генадзевіч;
Старшыня цэнтральнага савета БФСТ «Дынама» палкоўнік міліцыі Бароўскі Андрэй Леанідавіч.

Цырымонія афіцыйнага гашэння мастацкага маркіраванага канверта «Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь»

Сёння, 14 красавіка, у Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае гашэнне мастацкага маркіраванага канверта, прысвечанага гэтаму ведамству.

 У мерапрыемстве прынялі ўдзел:
Старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз генерал-маёр юстыцыі Швед Андрэй Іванавіч;
Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шэдко Дзмітрый Генадзевіч.

22 красавіка 2018 г. спаўняецца пяць гадоў з дня ўтварэння Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.

Адбылося пасяджэнне беларускай часткі рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва з Курскай вобласцю Расійскай Федэрацыі ў фармаце відэаканферэнцыі

Сёння, 13 красавіка, у Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі ў рэжыме відэаканферэнцыі з падключэннем аблвыканкамаў адбылося пасяджэнне беларускай часткі рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва з Курскай вобласцю Расійскай Федэрацыі. Пасяджэнне правёў кіраўнік беларускай часткі Сумеснай рабочай групы па супрацоўніцтве з Курскай вобласцю, міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў Сяргей Пятровіч.

Белпошта арганізуе датэрміновую выплату пенсій, прызначаную на 17 красавіка

Датэрміновая выплата пенсій (дапамог), прызначаная на 17 красавіка ў аддзяленнях паштовай сувязі (АСС) РУП «Белпошта» будзе ажыццяўляцца наступным чынам:

з 13 красавіка - у АПС г. Мінска;
з 14 красавіка - ва ўсіх АПС Брэсцкай, Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, у сельскіх АПС Гомельскай і Гродзенскай абласцей;
16 красавіка - у АПС г.Віцебска, у гарадскіх АПС Гомельскай і Гродзенскай абласцей.