Сёння ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» адбылася сустрэча кіраўніцтва РУП «Белпошта» і ЗАТ «Чайна Мерчантс СіЭйчЭн-БіЭлАр Камерцыйная і Лагістычная кампанія». У межах сустрэчы кіраўнікі кампаній Уладзімір Матусевіч і Ду Баочжун падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве, які прадугледжвае ўсебаковае ўзаемадзеянне ў галіне паштовых, фінансавых і лагістычных паслуг. Удзельнікі сустрэчы адзначылі важнасць і перспектыўнасць узаемнага супрацоўніцтва, рэалізацыі сумесных праектаў па дастаўцы і транзіце пошты. Дэлегацыя ЗАТ «Чайна Мерчантс СіЭйчЭн-БіЭлАр Камерцыйная і Лагістычная кампанія» наведала цэх па апрацоўцы авіяпошты РУП« Белпошта» на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», азнаёмілася з тэхналагічнымі рашэннямі прыёму, апрацоўкі міжнародных паштовых адпраўленняў. PDF