УВАЗЕ АПЕРАТАРАЎ ПАШТОВАЙ СУВЯЗІ

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь інфармуе, што пастановай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ад 18 верасня 2026 г. № 14 зацверджана форма ведамаснай справаздачнасці «Звесткі аб сетцы і якасці работы паштовай сувязі» ў новай рэдакцыі.

Дзеянне гэтай формы распаўсюджваецца пачынаючы са справаздачы за 1 квартал 2027 года.

Збор статыстычных даных па форме ведамаснай справаздачнасці будзе ажыццяўляцца пры дапамозе Адзінай інфармацыйнай сістэмы дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь.

Форма ведамаснай справаздачнасці:

  • выкладзена ў новай рэдакцыі ў мэтах аптымізацыі статыстычнай справаздачнасці і зніжэннем нагрузкі на рэспандэнтаў, а таксама ў сувязі са стратай актуальнасці асобных паказчыкаў;
  • узгоднена з Міжведамасным саветам па кіраванні дзяржаўнымі данымі (пратакол пасяджэння ад 18 жніўня 2026 г. № 8пр).

Пастанова Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ад 18 верасня 2026 г. № 14, якая зацвярджае форму ведамаснай справаздачнасці, размешчана на афіцыйным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь і інфармацыйна-прававым партале і анлайн-сэрвісе гатовых прававых рашэнняў «ilex».

Па пытаннях запаўнення формы ведамаснай справаздачнасці звяртацца па тэлефонах: 287-87-77, 287-87-79.