Сёння, 15 жніўня 2018 г., Міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў Сяргей Пятровіч ажыццявіў рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць і сустрэўся з працоўнымі калектывамі Шклоўскага занальнага вузла электрасувязі і Шклоўскага раённага вузла паштовай сувязі. Кіраўнік ведамства правёў адзіны дзень інфармавання для працоўных калектываў па тэме ідэалагічнага дня «Моладзь Беларусі: магчымасці для самарэалізацыі».У Беларусі на 1 студзеня 2018 г. пражывае 1 млн. 921 тыс. маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 30 гадоў (або 20% ад агульнай колькасці насельніцтва). Прыблізна 85% моладзі пражывае ў гарадах, з іх прыкладна 0,5 млн. – у г.Мінску. Адным з прыярытэтаў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 – 2020 гады комплекса мер па яе рэалізацыі з'яўляецца развіццё патэнцыялу моладзі і яе актыўнае ўцягванне ў стварэнне эканомікі ведаў. У Рэспубліцы Беларусь створана сістэма сацыяльнай падтрымкі адоранай моладзі. Яна ўключае: • льготы пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі; • сістэму матэр'яльнага стымулявання; • прадастаўленне жылога памяшкання ў інтэрнаце • права выбара першага рабочага месца; • прызначэнне стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Сацыяльную падтрымку навучэнцы і студэнты атрымліваюць праз спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. У 2017 годзе за поспехі ў вучэбнай і навукова-даследчай дзейнасці са сродкаў фонду заахвочаны 2 070 чал. Падтрымку атрымлівае таленавітая творчая моладзь. Для выяўлення талентаў, стварэння ўмоў для іх рэалізацыі праводзяцца творчыя спаборніцтвы (конкурсы, фестывалі) раённага, гарадскога, абласнога, рэспубліканскага, міжнароднага ўзроўняў. Веды і ўменні маладых грамадзян запатрабаваныя ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі нашай краіны. Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, на канец 2017 гады моладзь ва ўзросце 16 -30 гадоў складала 26,1% у агульнай колькасці занятага насельніцтва. Па завяршэнні Папкоў С.П. адказаў на пытанні, якія цікавяць работнікаў. PDF