Выбіраем разам лепшую паштовую марку Рэспублікі Беларусь 2018 года! З 28 студзеня па 28 лютага 2019 года ўсе жадаючыя запрашаюцца паўдзельнічаць у конкурсе-апытанні «Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2018 года». Для гэтага неабходна: 1. Зайсці на сайт РУП «Белпошта» у раздзел «Філатэлія» http://www.belpost.by , запампаваць бланк анкеты, запоўніць яго, пазначыўшы нумар паштовай маркі або паштовага блока, які больш за ўсё Вам спадабаўся, і даслаць на электронны адрас vinch@belpost.by; Read more about Выбіраем разам лепшую паштовую марку Рэспублікі Беларусь 2018 года! PDF
Праявдзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній» У суботу, 26 студзеня 2019 года, з 9.00 да 12.00 будуць праведзены «прамыя тэлефонныя лініі»: Міністрам сувязі і інфарматызацыі Шульганам Канстанцінам Канстанцінавічам па тэлефоне + 375 (17) 287-87-06 ; генеральным дырэктарамРУП «Белтэлекам» Сівадзедавым Сяргеем Іванавічам па тэлефоне+375 (17) 217-10-77 ; Read more about Праявдзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній» PDF
Стартаваў прыём заявак на XVII Конкурс «Інтэрнэт-прэмія «TIBO» Галоўнае адрозненне прэміі гэтага года - уручэнне «Гран-пры конкурсу» лепшаму беларускаму распрацоўшчыку ў намінацыі «Карпаратыўныя Інтэрнэт-рэсурсы». Упершыню ў гісторыі конкурсу журы можа адзначыць аднаго са стваральнікаў сайтаў, якія атрымалі найбольшую колькасць прызавых месцаў па выніках конкурсу ў гэтай намінацыі і якія атрымалі максімальныя ацэнкі экспертаў. Read more about Стартаваў прыём заявак на XVII Конкурс «Інтэрнэт-прэмія «TIBO» PDF
25 студзеня намеснікі міністра правядуць выязныя прыёмы грамадзян і юрыдычных асоб у г. Пінску і ў г.Дзяржынску 25 студзеня 2019 года з11.00 да 13.00 намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Гардзеенка Наталля Міхайлаўна правядзе прыём грамадзня і юрыдычных асоб у Пінскім рэгіянальным вузле электрасувязі Брэсцкага філіяла РУП «Белпошта» з адначасовым падключэннем «прамой тэлефоннай лініі» па тэлефоне: 8(0165)65-50-55. Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне: 8(0165)65-95-25. Месца правядзення прыёму: г. Пінск, вул. Заслонава, д.13 (кабінет начальніка вузла сувязі). Read more about 25 студзеня намеснікі міністра правядуць выязныя прыёмы грамадзян і юрыдычных асоб у г. Пінску і ў г.Дзяржынску PDF
Сёння адбылася прэзентацыя паштовага праекта «100 гадоў беларускай дыпламатычнай службе» 22 студзеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя паштовага праекта «100 гадоў беларускай дыпламатычнай службе». У цырымоніі ўрачыстага гашэння прынялі ўдзел: Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Канстанцінавіч Шульган; Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Уладзіміравіч Макей. Read more about Сёння адбылася прэзентацыя паштовага праекта «100 гадоў беларускай дыпламатычнай службе» PDF
23 студзеня ў свеце адзначаецца Дзень ручнога пісьма 23 студзеня РУП «Белпошта» правядзе ў вызначаных аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі промамерапрыемства «Дзень ручнога пісьма». У кліентаў РУП «Белпошта» будзе магчымасць адкласці ў бок свае электронныя прылады, купіць паштовую картку і ўласнаручна напісаць цёплыя словы ў адрас сяброў і блізкіх, а супрацоўнікі РУП «Белпошта» бясплатна даставяць іх у любую кропку Беларусі! У г. Мінску «Дзень ручнога пісьма» адбудзецца: • Паштамт, пр-т Нехалежнасці, д. 10, з 16.00 да 18.00 • АПС № 23, пр-т Незалежнасці, д. 103, з 11.00 да 12.00 Read more about 23 студзеня ў свеце адзначаецца Дзень ручнога пісьма PDF
8 студзеня 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Сучасныя ратавальнікі» У Рэспубліцы Беларусь створана паўнавартасная служба ратавання, гатовая да рэагавання на любыя надзвычайныя сітуацыі. Пажары, дарожна-транспартныя здарэнні, работа на вадзе, у лесе, у небе – ратавальнікі здольныя вырашыць самыя складаныя задачы. Яны не раз дэманстравалі свой прафесіяналізм пры ліквідацыі буйных тэхнагенных аварый, у барацьбе з прыроднымі катаклізмамі. Read more about 8 студзеня 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Сучасныя ратавальнікі» PDF
Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній» У суботу, 19 студзеня 2019 года, з 9.00 да 12.00 будуць праведзены «прамыя тэлефонныя лініі»: намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рабавай Ганнай Мікалаеўнай па тэлефоне + 375 (17) 287-87-06; намеснікам генеральнага дырэктара па пытаннях будаўніцтва РУП «Белтэлекам» Ласоўскім Віктарам Браніслававічам па тэлефоне +375 (17) 217-10-77; намеснікам генеральнага дырэктара па пытаннях эканомікі РУП «Белпошта» Моніч Людмілай Віктараўнай па тэлефоне +375 (17) 293-59-14. Read more about Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній» PDF
Праведзена першае пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенню 8 - 12 красавіка 2019 г. у г.Мінску Міжнароднага форуму па ІКТ ТІБО-2019 17 студзеня 2019 года ў Мінсувязі пад старшынствам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шульгана К.К. адбылося першае пасяджэнне арганізацыйнага камітэта, створанага для падрыхтоўкі і правядзення 8 - 12 красавіка 2019 г. у г.Мінску 26-га Міжнароднага форума па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO-2019. Read more about Праведзена першае пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенню 8 - 12 красавіка 2019 г. у г.Мінску Міжнароднага форуму па ІКТ ТІБО-2019 PDF
Выдадзены сямнаццаты выпуск каталога «Інфармацыйныя рэсурсы і сістэмы Беларусі» Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляе сямнаццаты выпуск каталога «Інфармацыйныя рэсурсы і сістэмы Беларусі», які змяшчае звесткі аб электронных інфармацыйных рэсурсах і сістэмах, якія прайшлі дзяржаўную рэгістрацыю і ўключаных у дзяржаўныя рэгістры інфармацыйных рэсурсаў і сістэм. Read more about Выдадзены сямнаццаты выпуск каталога «Інфармацыйныя рэсурсы і сістэмы Беларусі» PDF