Удзел у рабоце рэспубліканскай інфармацыйнай групы Сёння, 14 сакавіка, Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган наведаў Гомельскі філіял РУП «Белтэлекам» і Гомельскі філіял РУП «Белпошта» і сустэўся з працоўнымі калектывамі. Кіраўнік ведамства правёў адзіны дзень інфармавання для працоўных калектываў па тэмах ідэалагічнага дня: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь: для людзей у імя будучыні краіны (да 25-годдзя Асноўнага закона беларускай дзяржавы) Read more about Удзел у рабоце рэспубліканскай інфармацыйнай групы PDF
Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Вялікі падворлік» з серыі «Птушка года» Сёння, 12 сакавіка 2019 года, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Вялікі падворлік» з серыі «Птушка года». Праект падрыхтаваны пры садзейнічанні грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», рашэннем XXI Зьезду дадзенай арганізацыі птушкай 2019 года абраны вялікі падворлік. Read more about Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Вялікі падворлік» з серыі «Птушка года» PDF
Прайшло трэцяе пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы да Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ТІБО-2019» 11 сакавіка 2019 года ў Мінсувязі пад старшынствам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шульган К.К. прайшло трэцяе пасяджэнне арганізацыйнага камітэта, створанага для падрыхтоўкі і правядзення 8-12 красавіка 2019 г. у г.Мінску 26-га Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ТІБО-2019». Read more about Прайшло трэцяе пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы да Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ТІБО-2019» PDF
Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. Р. В. Кудрэвіч» 10 сакавіка 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. Р. В. Кудрэвіч», наклад якога складзе 20 тысяч. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь. Дызайн канверта і спецштэмпеля Алены Мядзведзь. Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праходзіць 2 красавіка ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16). Read more about Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. Р. В. Кудрэвіч» PDF
Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній» У суботу, 9 сакавіка 2019 года, з 9.00 да 12.00 будуць праведзены «прамыя тлефонныя лініі»: першым намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыіШэдко Дзмітрыем Генадзевічам па тэлефоне + 375 (17) 287-87-06 ; намеснікам генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях РУП «Белтэлекам» Шайбакавым Вадзімам Уладзіміравічам па тэлефоне +375 (17) 217-10-77 ; Read more about Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній» PDF
Кіраўнік Мінсувязі накіраваў віншавальную тэлеграму з Міжнародным жаночым Днём! "Паважаныя калегі, дарагія жанчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з Міжнародным жаночым Днём! Сучасная жанчына не проста жонка, мама, дачка. Яна выдатны кваліфікаваны кіраўнік, спецыяліст, дзелавой партнёр, добры сябар і надзейны паплечнік. Пры гэтым ёй заўсёды ўдаецца заставацца прыгожай, непаўторнай, клапатлівай. У гэты дзень хацелася б выказаць вам сваё захапленне за вашу жаночую мудрасць, уменне прыўнесці ў працу сувязістаў уласцівую жанчынам адказнасць, настойлівасць у дасягненні мэты, паразуменне і супрацоўніцтва. Read more about Кіраўнік Мінсувязі накіраваў віншавальную тэлеграму з Міжнародным жаночым Днём! PDF
У праекце "На кантролі ў Прэзідэнта" - Электронная Беларусь У праекце "На кантролі ў Прэзідэнта" - Электронная Беларусь https://www.tvr.by Read more about У праекце "На кантролі ў Прэзідэнта" - Электронная Беларусь PDF
6 сакавіка Міністр сувязі інфарматызацыі праводзіць асабісты прыём у міністэрстве 6 сакавіка з 8.00 да 13.00 Міністр сувязі інфарматызацыі Канстанцін Канстанцінавіч Шульган правядзе асабісты прыём у міністэрстве. Адначасова з 10.00 да 12.00 будзе ўключана "прамая тэлефонная лінія" з Міністрам па тэлефоне +375 (17) 287 88 89. Прыём грамадзян і юрыдычных асоб праводзіцца па адрасе г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 10, першы паверх - пакой прыёму грамадзян, уваход з боку вул. Валадарскага. Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах неабходна ўказваць П.І.І. па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і/ці працы/вучобы. Read more about 6 сакавіка Міністр сувязі інфарматызацыі праводзіць асабісты прыём у міністэрстве PDF
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня адбыўся ўрачысты прыём ад імя міністра сувязі і інфарматызацыі 5 сакавіка напярэдадні Міжнароднага жаночага дня адбыўся ўрачысты прыём ад імя міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанціна Шульган. Святочнае мерапрыемства прайшло на базе РУП "Белтэлекам". Канстанцін Шульган цёпла прывітаў удзельніц мерапрыемства. Міністр адзначыў прафесійныя поспехі жанчын-кіраўнікоў, іх значны ўклад у дасягненні галіны сувязі, падзякаваў за адданасць сваёй справе, працавітасць і самааддачу. Read more about Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня адбыўся ўрачысты прыём ад імя міністра сувязі і інфарматызацыі PDF
Прапануем вашай увазе агляд публікацый чарговага выпуску часопіса «Веснiк сувязi» (1-2019) З ПАСЯДЖЭННЯ КАЛЕГІІ МІНСУВЯЗІ · Вынікі, перспектывы, сувязі У ФОКУСЕ · інфарматыка накіраваная ў рэгіёны · Маркі ў гонар 100-годдзя БССР · Свежы выпуск каталога «Інфармацыйныя рэсурсы і сістэмы Беларусі» КРОПКІ РОСТУ · Прагноз - узмацненне воблачнасці ПАДЗЕЯ · OSTIS-2019 прадставіў школы ПРАЕКТЫ І РАШЭННІ · Банкаўскія паслугі прадстаўляе «Белпошта» · Слова за электронным рэцэптам Read more about Прапануем вашай увазе агляд публікацый чарговага выпуску часопіса «Веснiк сувязi» (1-2019) PDF