У Гродна адбылося ўрачыстае адкрыццё пастаянна дзеючай экспазіцыі «Гісторыя Гродзенскай пошты»

25 лютага 2019 года ў Гродна адбылося ўрачыстае адкрыццё пастаянна дзеючай экспазіцыі «Гісторыя Гродзенскай пошты», якая размешчана на першым паверсе Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта».

Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган, намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Зоя Кулеша, дырэктар Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта» Іван Пратасевіч.

Міністр сувязі і інфарматызацыі прыняў удзел у адкрыцці спецыялізаванага цэнтра фехтавання ў Гродна

25 лютага ў Гродна адкрыўся спецыялізаваны Цэнтр фехтавання.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, старшыня назіральнага савета грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская федэрацыя фехтавання» Канстанцін Шульган, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук, старшыня грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская федэрацыя фехтавання» Аляксей Аўсянкін, дырэктар Гродзенскага філіяла РУП «Белтэлекам» Віктар Мацвееў, дырэктар Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта» Іван Пратасевіч.

Выязны прыём у Карэліцкім участку электрасувязі 22 лютага правядзе першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Шэдко Дзмітрый Генадзевіч

22 лютага 2019 года ад 12.00 да 13.00 у Карэліцкім участку электрасувязі першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шэдко Дзмітрый Генадзевіч правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі" па тэлефоне: 8-01596-20020. Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне: 8-01562-61440.

Месца правядзення прыёму: г.п. Карэлічы, завулак Піянерскі 8, кабінет начальніка ўчастка электрасувязі, 2-гі паверх.

Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній»

У суботу, 23 лютага 2019 года, з 9.00 да 12.00 будуць праведзены «прамыя тэлефонныя лініі»:

намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рабавай Ганнай Мікалаеўнай па тэлефоне + 375 (17) 287-87-06;

генеральным дырэктарам РУП «Белтэлекам» Сівадзедавым Сяргеем Іванавічам па тэлефоне +375 (17) 217-10-77;

намеснікам генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях РУП «Белпошта» Дарошка Дзмітрыем Валянцінавічам па тэлефоне +375 (17) 293-59-14.

21 лютага адзначаецца Міжнародны Дзень роднай мовы

21 лютага адзначаецца Міжнародны Дзень роднай мовы. У гэта свята РУП «Белпошта» правядзе ў вылучаных аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі промамерапрыемства «Дзень роднай мовы». У кліентаў будзе магчымасць купіць паштовую картку і напісаць цёплыя словы на беларускай мове ў адрас сяброў і блізкіх, а супрацоўнікі кампаніі бясплатна даставяць іх у любую кропку Беларусі!

У г. Мінску «Дзень роднай мовы» пройдзе:
▪Паштамт, пр-т Незалежнасці, д. 10, з 16.00 да 18.00
▪АПС № 88, вул. Пуліхава, д. 19, з 15.00 да 16.00

Мінсувязі спрасціла парадак выкарыстання шэрагу радыёэлектронных сродкаў у ходзе падрыхтоўкі і правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года

У рамках падрыхтоўкі да правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, а пасля і іншых значных спартыўных спаборніцтваў, іншых культурна-відовішчных мерапрыемстваў, а таксама забеспячэння знаходжання афіцыйных замежных дэлегацый, дэманстрацыі радыёэлектронных сродкаў на выставах Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь унесены змены ў пералік радыёэлектронных сродкаў і высокачастотных прыладаў, эксплуатацыя якіх ажыццяўляецца без адпаведнага дазволу на права выкарыстання радыёчастотнага спектру, якое выдаецца ў выніку прысваення (назначэння) радыёчастаты або радыёчастотнага

Прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь прымаюць удзел у Другой сесіі Падрыхтоўчага сходу да канферэнцыі 2019 года

18 лютага 2019 года ў штаб-кватэры Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ) у г. Жэневе (Швейцарыя) пачала сваю працу другая сесія Падрыхтоўчага сходу (ПСК19-2) да Сусветнай канферэнцыі радыёсувязі 2019 года (ВКР-19), якая будзе доўжыцца да 28 лютага .

Ад Рэспублікі Беларусь у працы сходу прымаюць удзел супрацоўнікі ААТ «Гіпрасувязь» і РУП «БелДІЭ».

Асноўнай задачай ПСК19-2 з'яўляецца падрыхтоўка Справаздачы, у якой абагульнены вынікі трохгадовай працы Сектара радыёсувязі МСЭ па пунктах парадку дня ВКР-19.

Глава ведамства здзейсніў рабочую паездку ў Полацк

Сёння, 15 лютага, міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган здзейсніў рабочую паездку ў г. Полацк.

Кіраўнік Мінсувязі прыняў удзел у пасяджэнні Полацкага раённага выканаўчага камітэта, на якім было разгледжана пытанне аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Полацкага раёна, выкананні бюджэту ў 2018 годзе і задачах на 2019 г..

Пасля заканчэння пасяджэння Канстанцін Шульган правёў прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Полацкім РВК з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі".

Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній»

У суботу, 16 лютага 2019 года, з 9.00 да 12.00 будуць праведзены «прамыя тэлефонныя лініі»:

першым намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Шэдко Дзмітрыем Генадзевічам па тэлефоне + 375 (17) 287-87-06 ;

намеснікам генеральнага дырэктара па ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі і знешніх сувязях РУП «Белтэлекам» Базанавым Аляксандрам Віктаравічам па тэлефоне +375 (17) 217-10-77 ;

Прайшло другое пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні XXVI Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО-2019"

13 лютага 2019 года ў Мінсувязі пад старшынствам Міністра сувязі і інфарматызацыі Шульган Канстанціна Канстанцінавіча прайшло другое пасяджэнне арганізацыйнага камітэта, сфармавіранага для падрыхтоўкі і правядзення XXVI Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО-2019".