Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Суверэнным ваенным ордэнам гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага Родаса і Мальты»

21 снежня 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Суверэнным ваенным ордэнам гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага Родаса і Мальты».
Дызайн С.Цырулік. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Суверэнным ваенным ордэнам гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага Родаса і Мальты ўстаноўлены ў 1996 годзе.

У Беларусі створаны арганізацыйны камітэт для падрыхтоўкі і правядзення XXVIII Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ТІБО-2022

Адпаведнае распараджэнне 10 снежня падпісаў Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Аляксандравіч Галоўчанка.

Старшынёй аргкамітэта прызначаны міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Канстанцінавіч Шульган.

У склад арганізацыйнага камітэта ўвайшлі прадстаўнікі міністэрстваў, ведамстваў, асацыяцый і іншых арганізацый.

Місувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «125 гадоў з дня нараджэння Г.К.Жукава»

1 снежня 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «125 гадоў з дня нараджэння Г.К.Жукава». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Сярэдняй школай № 83 г. Мінска імя Г.К.Жукава. Дызайн Я.Бядонік.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Сёння ў Рэспубліцы Беларусь сетка паштовай сувязі налічвае больш за чатыры тысячы аб'ектаў паштовай сувязі.

У Рэспубліцы Беларусь рынак паслуг паштовай сувязі дынамічна развіваецца. Ліцэнзію на аказанне паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання па перасылцы паштовых адпраўленняў, прыёму падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і іх дастаўцы маюць 32 аператары паштовай сувязі, з іх 25 - на паслугі па перасылцы паштовых адпраўленняў.

Год народнага адзінства

2021 год - Год народнага адзінства

У мэтах кансалідацыі грамадства, згуртавання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны 2021 год у Беларусі аб'яўлены Годам народнага адзінства.

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 1 студзеня 2021 г. № 1 "Аб аб'яўленні 2021 года Годам народнага адзінства"

25 гадоў Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірылы Тураўскага

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 29 кастрычніка 2021 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірылы Тураўскага.

Месца гашэння – Мінск-паштамт.

Колер масцікі – сіні.

28 кастрычніка 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Каложскі абраз Божай Маці»

Дызайн Алены Мядзведзь.

Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна».

Аддрукаваны таксама без перфарацыі.

Каложскі абраз Божай Маці як цудатворны шануецца з канца XVI – пачатку XVII стагоддзя і быў галоўнай святыняй Гродзенскага краю.

У 1915 годзе пры эвакуацыі абраз быў вывезены ў Расію і страчаны. Доўгі час лічылася, што копіі абраза, напісаныя да яго знікнення, таксама не захаваліся, але ў канцы 2018 года на адным з антыкварных аўкцыёнаў Германіі быў знойдзены і выкуплены Каложскі абраз Божай Маці.

Намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі ГАННА РАБАВА - госць "Радыёфакта"

Неабходнай умовай для развіцця грамадства і рынку становіцца лічбавізацыя. І такая трансфармацыя – адзін з нацыянальных прыярытэтаў Беларусі. Распрацавана і адпаведная дзяржпраграма.

Якое яно «лічбавае развіццё Беларусі на бліжэйшыя пяць гадоў»? Абмяркуем тэму з госцем «Радыёфакта» - намеснікам міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Ганнай Рабавай.

https://youtu.be/24hfPsv38BY

https://radio1.by

Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «30-годдзе стварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў»

14 верасня 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «30-годдзе стварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў». Дызайн С.Цырулік. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Выканаўчым камітэтам Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Алма-Ацінская дэкларацыя падпісаны ў снежні 1991 года.

За 30 гадоў свайго развіцця Садружнасць стала ўніверсальнай рэгіянальнай міждзяржаўнай арганізацыяй, якая не мае аналагаў.