28 лютага 2025 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі на тэму «Правілы дарожнага руху і бяспека на дарогах» з серыі «Дзіцячая філатэлія».

Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце.

Мастак Віктар Чайчук. Дызайн Яўгеніі Бядонік.

Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».

Дарожны рух – неад'емная частка штодзённага жыцця, і каб гэты рух быў бяспечным, неабходна выконваць правілы дарожнага руху.

Дарога – месца, дзе трэба быць уважлівым і асцярожным: глядзець па баках, пераходзіць дарогу па пешаходным пераходзе, не гуляць паблізу праезнай часткі, не перабягаць дарогу, чакаць зялёнага сігналу светлафора, прышпіляцца рэменем бяспекі ў аўтамабілі – выкананне гэтых і іншых правілаў неабходна для забеспячэння бяспекі на дарогах.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з галоўным упраўленнем Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».