Год народнага адзінства

2021 год - Год народнага адзінства

У мэтах кансалідацыі грамадства, згуртавання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны 2021 год у Беларусі аб'яўлены Годам народнага адзінства.

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 1 студзеня 2021 г. № 1 "Аб аб'яўленні 2021 года Годам народнага адзінства"

25 гадоў Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірылы Тураўскага

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 29 кастрычніка 2021 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірылы Тураўскага.

Месца гашэння – Мінск-паштамт.

Колер масцікі – сіні.

28 кастрычніка 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Каложскі абраз Божай Маці»

Дызайн Алены Мядзведзь.

Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна».

Аддрукаваны таксама без перфарацыі.

Каложскі абраз Божай Маці як цудатворны шануецца з канца XVI – пачатку XVII стагоддзя і быў галоўнай святыняй Гродзенскага краю.

У 1915 годзе пры эвакуацыі абраз быў вывезены ў Расію і страчаны. Доўгі час лічылася, што копіі абраза, напісаныя да яго знікнення, таксама не захаваліся, але ў канцы 2018 года на адным з антыкварных аўкцыёнаў Германіі быў знойдзены і выкуплены Каложскі абраз Божай Маці.

Намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі ГАННА РАБАВА - госць "Радыёфакта"

Неабходнай умовай для развіцця грамадства і рынку становіцца лічбавізацыя. І такая трансфармацыя – адзін з нацыянальных прыярытэтаў Беларусі. Распрацавана і адпаведная дзяржпраграма.

Якое яно «лічбавае развіццё Беларусі на бліжэйшыя пяць гадоў»? Абмяркуем тэму з госцем «Радыёфакта» - намеснікам міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Ганнай Рабавай.

https://youtu.be/24hfPsv38BY

https://radio1.by

Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «30-годдзе стварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў»

14 верасня 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «30-годдзе стварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў». Дызайн С.Цырулік. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Выканаўчым камітэтам Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Алма-Ацінская дэкларацыя падпісаны ў снежні 1991 года.

За 30 гадоў свайго развіцця Садружнасць стала ўніверсальнай рэгіянальнай міждзяржаўнай арганізацыяй, якая не мае аналагаў.

Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. А.А.Астаповіч»

14 верасня 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. А.А.Астаповіч». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.

Астаповіч Аркадзь Антонавіч (30.09.1896, г. Мінск – 23.09.1941) – выдатны беларускі графік. Удзельнік выставак (з 1925). Сябра Мінскага філіяла Усебеларускага аб’яднання мастакоў (з 1927). Яскравы прадстаўнік беларускай графічнай школы 1920–30-х гадоў.

Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Архітэктура Беларусі. Праваслаўныя храмы»

8 верасня 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Архітэктура Беларусі. Праваслаўныя храмы». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з прыходам Аляксандра-Неўскага храма ў Мінску.

Дызайн Алены Мядзведзь. Мастак маркі № 1430 Таццяна Дольская.

1 верасня Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «100 гадоў Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту»

1 верасня 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «100 гадоў Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту».

Датай заснавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прынята лічыць 30 кастрычніка 1921 года, калі адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны пачатку заняткаў. Першапачаткова ў структуру ўніверсітэта ўваходзіла тры факультэты: рабочы, медыцынскі і грамадскіх навук. Іх студэнтамі ў той час былі 1390 чалавек.

Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства»

16 жніўня 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства».

Мастак Т.Дольская. Дызайн М.Віткоўскай.

Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня. Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным Полацку.

Па выніках першага паўгоддзя па ўдзельнай вазе ў структуры ВУП Рэспублікі сувязь і інфарматызацыя склала 7,7 працэнта

У першым паўгоддзі 2021 года ў галіне захавалася станоўчая дынаміка практычна ўсіх паказчыкаў, а таксама тэндэнцыя станоўчага ўплыву сектара «Інфармацыя і сувязь» на дынаміку ВУП краіны.

Валавая дабаўленая вартасць, створаная ў галіне, павялічылася да аналагічнага перыяду мінулага года на 7,3 працэнта і склала 6,1 млрд. рублёў, а па ўдзельнай вазе ў структуры ВУП заняла 7,7 працэнта.

Асноўны ўплыў на тэмпы росту валавога дабаўленага кошту аказваюць даходы ад аказання паслуг сувязі.