Прайшоў штогадовы форум “Лічбавая будучыня глабальнай эканомікі”

31 студзеня 2020 гда першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Анатольевіч Несцяровіч прыняў удзел у штогадовым форуме “Лічбавая будучыня глабальнай эканомікі” і чарговым паседжанні ў Міжурадавым Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі, якія прайшлі ў горадзе Алматы (Рэспубліка Казахстан).

Сёння, 31 студзеня, у фармаце відэаканферэнцыі адбылося 12-е паседжанне Сумеснай працоўнай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Курскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Паседжанне прайшло пад старшынствам Канстанціна Шульгана, кіраўніка беларускай часткі Сумеснай працоўнай групы па супрацоўніцтве з Курскай вобласцю Расійскай Федэрацыі мінітстра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і губернатара Курскай вобласці Расйскай Федэрацыі Рамана Старавойта.

Увазе аператараў і пастаўшчыкоў паслуг электрасувязі

Унесены змены ў пастанову Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 14 кастрычнiка 2015 г. № 145 "Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-тс (Мінсувязі)« Справаздача аб тэхнічным стане сродкаў электрасувязі» і ўказанняў па яе запаўненні» і ад 29 верасня 2016 г . № 143 "Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 4-спэ (Мінсувязі)« Справаздача аб развіцці сотавай рухомай электрасувязі» і ўказанняў па яе запаўненні».

Праводзіцца збор пажаданняў па пытаннях існуючай практыкі і прапаноў па ўдасканаленні мер адміністрацыйнай адказнасці

Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2019 г. № 247рп для падрыхтоўкі комплексных прапаноў па карэкціроўцы Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях створана міжведамасная экспертная камісія пад кіраўніцтвам Намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Чупрыс Вольгі Іванаўны.

У склад названай камісіі ўвайшлі работнікі Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў, Генеральнай пракуратуры, Камітэта дзяржаўнага кантролю, міністэрстваў юстыцыі, унутраных спраў, па падатках і зборах, іншых ведамстваў, прадстаўнікі Парламента, а таксама навуковай супольнасці.

Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній»

У суботу, 11 студзеня 2020 года, з 9.00 да 12.00 «прамыя тэлефонныя лініі» правядуць:

 Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Несцяровіч Сяргей Анатольевіч па тэлефоне +375 (17) 287-87-06;

Намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам» Туромша Сяргей Валер'евіч па тэлефоне +375 (17) 217-10-77;

 Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Юркевіч Святлана Віктараўна па тэлефоне +375 (17) 293-55-48.

9 студзеня 2020 года адбылася прэзентацыя паштовага праекта (мастацкі маркіраваны канверт і спецыяльны памятны штэмпель), прымеркаванага да 65-годдзя Мінсувязі

9 студзеня 2020 года рамках святочнага мерапрыемства, прымеркаванага да 65-годдзя Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, у канцэртнай зале Міжнароднага цэнтра камутацыі РУП "Белтэлекам" адбылася прэзентацыя паштовага праекта (мастацкі маркіраваны канверт і спецыяльны памятны штэмпель).

З 3 студзеня 2020 года ўступіла ў сілу пастанова Мінсувязі «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб патрабаваннях па размяшчэнні і тэхнічных характарыстыках абаненцкіх паштовых шафаў»

З 3 студзеня 2020 года ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ад 10 кастрычніка 2019 г. № 15 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб патрабаваннях па размяшчэнні і тэхнічных характарыстыках абаненцкіх паштовых шафаў».

9 студзеня Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. П.А.Данэлія»

9 студзеня 2020 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў зварот канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. П. А. Данэлія », наклад якога складзе 20 тысяч.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь. Дызайн паштовай прадукцыі Алены Мядзведзь.

5 студзеня 1955 года Указам Прэзідыума Вярхоўнга Савета БССР на базе Упаўнаважанага Міністэрства сувязі СССР утворана саюзна-рэспубліканскае Міністэрства сувязі Беларускай ССР

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 9 студзеня 2020 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння.

Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А». Дызайн спецштэмпеля і канверта Алены Мядзведзь.
 

Хроніка 2019 года

Завяршаецца 2019 год. Для сферы сувязі і інфарматызацыі ён стаў годам важных рашэнняў, дасягненняў і актыўнай працы. Прапануем яшчэ раз успомніць знакавыя моманты мінулага года.

Студзень

2 студзеня Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне паштовую марку «100 гадоў БССР» і адбылася цырымонія спецыяльнага гашэння паштовай маркі, у якой прынялі ўдзел Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган і акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя.