У 2020 годзе Ліда аб'яўлена культурнай сталіцай Беларусі

19 лютага 2020 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Ліда - культурная сталіца Беларусі 2020 г.", наклад якога складзе 20 тысяч.
 
Мастак канверта і спецштэмпеля Таццяна Дольская. Дызайн Алены Мядзведзь.

Выбіраем лепшую паштовую марку Рэспублікі Беларусь 2019 года

Выбіраем лепшую паштовую марку Рэспублікі Беларусь 2019 года Да 20 лютага 2020 года ўсе ахвотнікі запрашаюцца паўдзельнічаць у конкурсе-апытанні «Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2019 года" Для гэтага неабходна:
      
  1. Зайсці на сайт РУП «Белпошта» ў раздзел «Філатэлія», спампаваць бланк анкеты , запоўніць яго, паказаўшы нумар найбольш ўпадабанай Вам паштовай маркі або паштовага блока, і даслаць на электронны адрас vinch@belpost.by;
  2.     
  3. Наведаць любое аддзяленне паштовай сувязі краіны, дзе

Увазе арганізацый, якія ажыццяўляюць паштовую дзейнасць і дзейнасць у галіне тэлекамунікацый

20 лютага 2020 г. Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі завяршаецца прыём заявак для ўдзелу ў конкурсным адборы па вызначэнні прэтэндэнтаў на занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2019 год сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць паштовую дзейнасць і дзейнасць у галіне тэлекамунікацый , і філіялаў.

Міністр правядзе выязны прыём у г. Крычаве 19 лютага

19 лютага 2020 г. з 12.30 да 13.30 у Крычаўскім раённым выканаўчым камітэце Міністр сувязі і інфарматызацыі Шульган Канстанцін Канстанцінавіч правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб з адначасовым уключэннем «прамой тэлефоннай лініі».

Жыхары раёна могуць задаць пытанні, якія закранаюць дзейнасць паштовай і электрасувязі, тэлебачання, радыёвяшчання і інфарматызацыі.

Тэлефон "прамой тэлефоннай лініі» - 8 (02241) 20 780.

Папярэдні запіс на прыём па тэлефонах 8 (02241) 26 638 8 (02241) 26 611 або ў каб. № 111, 113 райвыканкама.

У перыяд з 3 па 5 сакавіка 2020 года Мінску пройдзе Форум «Разумныя ўстойлівыя гарады: ад канцэпцыі да рэалізацыі», які арганізуецца МСЭ сумесна з ААТ «Гіпрасувязь» пры падтрымцы Мінсувязі

У перыяд з 3 па 5 сакавіка 2020 года Мінску пройдзе Форум «Разумныя ўстойлівыя гарады: ад канцэпцыі да рэалізацыі», які арганізуецца Міжнародным саюзам электрасувязі (МСЭ) сумесна з ААТ «Гіпрасувязь» пры падтрымцы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

Інтэрв'ю Першага намесніка міністра Сяргея Несцяровіча карэспандэнту часопіса «Дырэктар»

«ЭЛЕКТРОННАЯ БЕЛАРУСЬ» - УЖО РЭАЛЬНАСЦЬ. Часопіс "Дырэктар" - люты 2020 года
 
Пра тое, што мы жывем у ІТ-краіне, чуў, напэўна, кожны школьнік. Але як «аблічбоўваюцца» бізнэс-працэсы і працэдуры, ствараюцца звыклыя сэрвісы ведаюць нямногія. Пра гэта часопісу «Дырэктар» распавёў Першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей НЕСЦЯРОВІЧ.
 

СТАРТАВАЎ КОНКУРС САЧЫНЕННЯЎ ЭПІСТАЛЯРНАГА ЖАНРУ!

РУП «Белпошта» запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак прыняць удзел у XXIV Беларускім маладзёжным конкурсе сачыненняў эпісталярнага жанру, які праводзіцца ў рамках 49-га Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сачыненняў эпісталярнага жанру, арганізаванага Сусветным паштовым саюзам (СПС).

У Рэспубліцы конкурс праходзіць у 24-ы раз. Штогод у ім бяруць удзел каля 1500 твораў з усіх куткоў нашай краіны.

За гэты час у міжнародным конкурсе беларускія маладыя аўтары заваявалі адзін залаты, два сярэбраныя, адзін бронзавы медалі і тры заахвочвальныя прэміі.

Працягваюць працаваць суботнія «прамыя тэлефонныя лініі»

У суботу, 8 лютага 2020 года, з 9.00 да 12.00 «прамыя тэлефонныя лініі» правядуць:

Намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рабава Ганна Мікалаеўна па тэлефоне +375 (17) 287-87-06;

Намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях РУП «Белпошта» Патапенка Сяргей Аляксандравіч па тэлефоне +375 (17) 293 55 48;

Намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам» Туромша Сяргей Валер'евіч па тэлефоне +375 (17) 217-10-77.

Разгледжаны вынікі работы галіны у 2019 годзе і перспектывы на 2020 год

5 лютага першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Круты Дзмітрый Мікалаевіч прыняў удзел у пашыраным пасяджэнні калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, дзе былі прадстаўлены вынікі работы галіны у 2019 годзе і разгледжаны перспектывы на 2020 год.

Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «100 гадоў з дня нараджэння Андрэя Макаёнка»

6 лютага 2020 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «100 гадоў з дня нараджэння Андрэя Макаёнка»

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры.

Макаёнак Андрэй Ягоравіч (12.11.1920, в. Борхаў Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. - 16.11.1982) - беларускі савецкі драматург, сцэнарыст. Народны пісьменнік Беларускай ССР (1977).