Лічбавізацыя — гэта не проста тэхналогіі, гэта новыя магчымасці для ўсіх

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі як орган рэгулятар забяспечвае паўнацэннае і ўсебаковае развіццё інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры для задавальнення ўзрастаючых патрэбнасцей дзяржавы, бізнесу і грамадзян у атрыманні сучасных і якасных паслуг электрасувязі.

У рамках далейшага развіцця стацыянарнага шырокапалоснага доступу (далей – ШПД) шляхам развіцця сеткі электрасувязі аператара ўніверсальнага абслугоўвання і павышэння хуткасці перадачы даных РУП «Белтэлекам» забяспечвалася рэалізацыя мерапрыемства 1 «Праектаванне, будаўніцтва і эксплуатацыя стацыянарнай сеткі электрасувязі РУП «Белтэлекам» для далейшага лічбавага развіцця галін эканомікі, падключэння (пераключэння) абанентаў на тэхналогію GPON» Дзяржаўнай праграмы «Лічбавая Беларусь» на 2026 – 2030 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2025 г. № 793.

Так, значныя інвестыцыі ўкладваюцца ў будаўніцтва валаконна-аптычных ліній сувязі (далей – ВАЛС) для прадастаўлення насельніцтву доступу да сучасных паслуг і сэрвісаў на высокіх хуткасцях. У мінулым квартале ВАЛС падведзеныя да 23 населеных пунктаў з лікам хатніх гаспадарак 25 і больш.

У выніку выканання гэтых мерапрыемстваў колькасць абанентаў, падключаных па тэхналогіі GPON, склала 3,178 млн. і павялічылася ў параўнанні з пачаткам года на 19,5 тыс. Доля абанентаў стацыянарнага ШПД, якія карыстаюцца паслугай па доступе ў сетку Інтэрнэт на хуткасці 100 Мбіт/с і вышэй складае больш за 62%.

У рамках развіцця бесправаднога ШПД, у тым ліку на аснове адзінай сеткі сотавай рухомай электрасувязі па тэхналогіі 4G/5G, у мэтах забеспячэння выканання патрабаванняў да ахопу тэрыторыі Рэспублікі Беларусь паслугамі сотавай рухомай электрасувязі і іх якасці, аператарамі сотавай рухомай электрасувязі праводзіцца работа па ўкараненні новых тэхналогій і фарматаў абслугоўвання карыстальнікаў, пашырэнню пераліку прадастаўляемых паслуг, мадэрнізацыі сетак сотавай рухомай электрасувязі.

Будаўніцтва новых базавых станцый, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, дазваляе аператарам сотавай сувязі на пастаяннай аснове павялічваць ахоп і паляпшаць якасць паслуг сотавай сувязі. На сённяшні дзень працэнт ахопу тэрыторыі Рэспублікі Беларусь сеткамі сотавай сувязі стандарту UMTS складае 98,6 працэнта, LTE – 94,5 працэнта.

Павелічэнне ахопу тэрыторыі рэспублікі сеткамі сотавай сувязі стандартаў UMTS, LTE дазваляе аператарам прадастаўляць паслугі бесправаднога ШПД у сетку Інтэрнэт на адпаведных тэрыторыях. Магчымасць карыстацца паслугамі высакахуткаснай перадачы даных з выкарыстаннем тэхналогіі UMTS маюць 99,9 працэнта насельніцтва Рэспублікі Беларусь, з выкарыстаннем тэхналогіі LTE – 99,6 працэнта.

У выніку праведзенай работы па выніках мінулага квартала прапускная здольнасць сетак сотавай рухомай электрасувязі ў параўнанні з 2025 годам была павялічана на 14%.

Развіццё сетак сотавай рухомай электрасувязі забяспечвае стабільны рост абанентаў бесправаднога ШПД да сеткі Інтэрнэт: пранікненне паслуг бесправаднога ШПД па выніках мінулага квартала склала 98,4 адз. на 100 жыхароў.

Малюнак