Прапануем вашай увазе агляд публікацый чарговага выпуску часопіса «Веснiк сувязi» (1-2019)

З ПАСЯДЖЭННЯ КАЛЕГІІ МІНСУВЯЗІ

· Вынікі, перспектывы, сувязі

У ФОКУСЕ

· інфарматыка накіраваная ў рэгіёны

· Маркі ў гонар 100-годдзя БССР

· Свежы выпуск каталога «Інфармацыйныя рэсурсы і сістэмы Беларусі»

КРОПКІ РОСТУ

· Прагноз - узмацненне воблачнасці

ПАДЗЕЯ

· OSTIS-2019 прадставіў школы

ПРАЕКТЫ І РАШЭННІ

· Банкаўскія паслугі прадстаўляе «Белпошта»

· Слова за электронным рэцэптам

Зменены парадак разлікаў платы за выдзяленне і выкарыстанне радыёчастот

Кіраўніком дзяржавы падпісаны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2019 г. № 93 «Аб радыёчастотным спектры». Дадзены Указ распрацаваны Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі сумесна з зацікаўленымі органамі дзяржаўнага кіравання і арганізацыямі ў мэтах рэалізацыі Плана мерапрыемстваў па дэдаларызацыі эканомікі на перыяд 2016-2020 гады, удасканалення парадку ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, у тым ліку ў мэтах стварэння належных умоў для рэгістрацыі марскіх і іншых судоў у Рэспубліцы Беларусь.

Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній»

У суботу, 2 сакавіка 2019 года, з 9.00 да 12.00 будуць праведзены «прамыя тэлефонныя лініі»:

намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Гардзеенка Наталляй Міхайлаўнай па тэлефоне + 375 (17) 287-87-06 ;

намеснікам генеральнага дырэктара па эканамічных пытаннях РУП «Белтэлекам» Даньшынай Таццянай Уладзіміраўнай па тэлефоне +375 (17) 217-10-77 ;

Як у краіне мяняецца ІКТ-інфраструктура, якім у гэтым годзе будзе форум ТІБО і многім іншым у інтэрв'ю БЕЛТА расказаў Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган

Доля сектара інфарматызацыі і сувязі ў ВУП Беларусі за апошнія восем гадоў вырасла больш чым удвая да 5,5%. Як у краіне мяняецца ІКТ-інфраструктура, якім у гэтым годзе будзе форум ТІБО, калі адменяць роўмінг у Саюзнай дзяржаве і што чакае тарыфы пасля выключэння паслуг сувязі са сферы натуральных манаполій, у інтэрв'ю БЕЛТА расказаў міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.



- Якія вынікі 2018 года для галіны сувязі можна назваць галоўнымі?

Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у Міністэрскай сустрэчы краін-удзельніц Усходняга партнёрства па пытаннях лічбавай эканомікі

28 лютага 2019 года Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган прыняў удзел у трэцяй Міністэрскай сустрэчы Усходняга партнёрства па пытаннях лічбавай эканомікі, якая прайшла ў г.Бухарэсце (Румынія) у рамках старшынства Румыніі ў Савеце Еўрапейскага саюза, якое ажыццяўляецца ў першым паўгоддзі 2019 года .

У Мінску праходзіць міжнародны форум «Разумныя ўстойлівыя гарады: тэхналагічныя трэнды, гісторыі поспеху і перспектывы»

Сёння, 26 лютага, у Мінску адбылося адкрыццё міжнароднага Форуму «Разумныя ўстойлівыя гарады: тэхналагічныя трэнды, гісторыі поспеху і перспектывы». З прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнуўся Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган, які адзначыў, што Беларуссю ўзяты курс на ўкараненне ўсіх новых тэхналогій, якія дазволяць дзяржаве дамагчыся мэтаў ўстойлівага развіцця, а таксама павышэння ўзроўню жыцця грамадзян, рэспубліка ўжо мае пэўны вопыт укаранення смарт-тэхналогій.

Удзел у рабоце рэспубліканскай інфармацыйнай групы

Сёння, 25 лютага, Міністр сувязі і інфарматызацыі Шульган Канстанцін Канстанцінавіч наведаў Гродзенскі філіял РУП «Белтэлекам» і Гродзенскі філіял РУП «Белпошта» і сустрэўся з працоўнымі калектывамі.

Кіраўнік ведамства правёў адзіны дзень інфармавання для працоўнага калектыву па тэме ідэалагічнага дня: Магчымасці грамадзян для ажыццяўлення дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці суб'екта прадпрымальніцтва.

Тасама Шульган К.К. адказаў на пытанні, якія цікавяць супрацоўнікаў.

У Гродна адбылося ўрачыстае адкрыццё пастаянна дзеючай экспазіцыі «Гісторыя Гродзенскай пошты»

25 лютага 2019 года ў Гродна адбылося ўрачыстае адкрыццё пастаянна дзеючай экспазіцыі «Гісторыя Гродзенскай пошты», якая размешчана на першым паверсе Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта».

Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган, намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Зоя Кулеша, дырэктар Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта» Іван Пратасевіч.