Белпошта з'яўляецца нацыянальным аператарам паштовай сувязі Рэспублікі Беларусь. Выконваючы сваю місію - найбольш поўнае задавальненне патрэбаў юрыдычных і фізічных асоб у паслугах паштовай сувязі, РУП Белпошта застаецца лідэрам айчыннага рынку паслуг паштовай сувязі, рэалізуе сацыяльныя функцыі па частаце дастаўкі пошты: у раёнах, у тым ліку аграгарадках, 1 раз у дзень не менш за 5 дзён на тыдзень; у абласных цэнтрах - 1-2 разы ў дзень 6 дзён на тыдзень. Рэспубліка Беларусь з'яўляецца членам Сусветнага паштовага саюза, РУП Белпошта ўдастоена сертыфікатаў, якія сведчаць аб адпаведнасці якасці паслуг сусветным стандартам. Паштовае супрацоўніцтва дзяржаў-членаў саюза забяспечвае магчымасць дастаўкі пошты ў любы пунт свету. Штодня больш за 20 тысяч паштовых работнікаў прадастаўляюць паштовыя, кур'ерскія, фінансавыя, банкаўскія, страхавыя і іншыя паслугі. Транспартна-лагістычная сістэма (1 500+ аўтамабіляў, 1 000+ паштовых маршрутаў агульнай працягласцю каля 160 тыс. км.) і шырокая сетка аб'ектаў паштовай сувязі (3 000+) дазваляюць РУП « Белпошта» забяспечваць перасылку паштовых адпраўленняў у любы пункт Рэспублікі Беларусь і па ўсім свеце. Сёння РУП Белпошта - гэта ўніверсальны правайдэр шырокага спектру паслуг (паштовыя, банкаўскія, страхавыя і інш.), камунікатар дзяржавы, бізнесу і насельніцтва. У склад кампаніі ўваходзяць 6 філіялаў, 2 вытворчасці і база адпачынку Дружба. Аб кампаніі PDF