22 лістапада 2024 года з 12.00 да 13.00 намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Рускевіч Таццяна Уладзіміраўна правядзе выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Лідскім занальным вузле электрасувязі з адначасовым падключэннем «прамой тэлефоннай лініі». Жыхары горада Ліды і Лідскага раёна змогуць задаць пытанні, якія закранаюць дзейнасць у галіне сувязі (як паштовай, так і электрасувязі) і лічбавага развіцця. Месца правядзення прыёму: г. Ліда, вул. Міцкевіча, 8, 2 паверх, кабінет начальніка ЗВЭС. Тэлефон для прамой тэлефоннай лініі-8 (0154) 53 10 01 Папярэдні запіс на прыём будзе ажыццяўляцца з 18 па 21 лістапада з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па тэлефоне 8 (0154) 6 16 03 Малюнак PDF