З 27 мая па 5 чэрвеня ў Беларусі праходзіць прафілактычная акцыя «дэкада кібербяспекі». Комплекс прафілактычных мерапрыемстваў накіраваны на павышэнне лічбавай пісьменнасці грамадзян, дасведчанасці насельніцтва аб праблеме кіберзлачыннасці і спосабах абароны ад ашуканскіх дзеянняў. На лекцыях і семінарах праваахоўнікі раскажуць аб распаўсюджаных відах IT-злачынстваў, дадуць практычныя парады па абароне ад зламыснікаў, у тым ліку растлумачаць, як захаваць сродкі пры ажыццяўленні фінансавых аперацый. Асаблівая ўвага-уразлівым катэгорыям насельніцтва: непаўналетнія, асобы пажылога ўзросту, грамадзяне, якія пражываюць у сельскай мясцовасці. Супрацоўнікі міліцыі нагадаюць непаўналетнім аб правілах паводзін у сацсетках, мэсэнджарах і анлайн-гульнях. Запрашаем усіх прыняць удзел у мерапрыемствах дэкады! Крыніца: МУС Малюнак PDF