Сёння сетка паштовай сувязі краіны налічвае больш за 3 900 аб’ектаў паштовай сувязі, з іх 71% аб’ектаў размешчаны ў сельскай мясцовасці.Паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання па перасылцы паштовых адпраўленняў, прыёме падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і іх дастаўцы на падставе ліцэнзіі аказваюць 28 аператараў паштовай сувязі.Сярод паспяхова рэалізаваных за апошнія гады інавацыйных праектаў у сферы лічбавізацыі паслуг паштовай сувязі можна вылучыць наступныя:сэрвіс «Мабільны паштальён» дазваляе карыстальнікам атрымаць шырокі спектр паслуг паштовай сувязі, банкаўскіх і іншых паслуг па-за аб’ектам паштовай сувязі. За першае паўгоддзе 2026 года з дапамогай сэрвісу аказана больш за 11,8 млн. паслуг;паштаматы павышаюць узровень абслугоўвання карыстальнікаў і скарачаюць іх час чакання пры атрыманні паштовых адпраўленняў. Сетка паштаматаў краіны складае больш за 238 адзінак;QR box з’яўляецца прыладай самаабслугоўвання, якая дазваляе аформіць і аплаціць перасылку паштовага адпраўлення ў асабістым кабінеце і адправіць яго ў аб’екце на прыладзе шляхам сканавання QR-кода. За першае паўгоддзе 2026 года з дапамогай QR box адпраўлена больш за 110,7 тыс. паштовых адпраўленняў.З лістапада 2025 года нацыянальным аператарам паштовай сувязі ўкаранёны ў прамысловую эксплуатацыю ўласны маркетплейс «POST MARKET», у тым ліку для прасоўвання тавараў беларускіх вытворцаў. На пляцоўцы размешчана больш за 31,5 тыс. тавараў. Малюнак PDF