Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 30-годдзю РУП «Белтэлекам». Месца гашэння – Мінск-паштамт. Колер масцікі – чорны. Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам» – вядучы тэлекамунікацыйны аператар Рэспублікі Беларусь. Кампанія прапануе шырокі спектр паслуг для фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку інтэрнэт, тэлебачанне, тэлефонную сувязь, «Відэакантроль», а таксама кругласутачную тэхнічную падтрымку. РУП «Белтэлекам» укараняе лічбавыя тэхналогіі, інвесціруе ў развіццё і мадэрнізацыю сваёй інфраструктуры. Стаўшы лідарам традыцыйнага рынку сувязі, аператар пашырае кампетэнцыі ў самых перспектыўных сферах. Стратэгія развіцця кампаніі накіравана на стварэнне лічбавай экасістэмы, якая будзе інтэграваць розныя сэрвісы і інавацыйныя рашэнні. Праект падрыхтаваны па матэрыялах рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам». Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А». Дызайн праекта Алены Мядзведзь. PDF