16 лістапада намеснік Міністра Гардзеенка Н.М. правядзе выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Чашніцкім УПС 16 лістапада 2018 года з 12.00 да 13.00 намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Гардзеенка Наталля Міхайлаўна правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Чашніцкім участку паштовай сувязі з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі" па тэлефоне: 8(02133)61285 Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне: 8(02133)61266 Месца правядзення прыёму: г. Чашнікі, Віцебскай вобл, вул. Ленінская, д. 7 (кабінет № 2.1, 2 паверх) Read more about 16 лістапада намеснік Міністра Гардзеенка Н.М. правядзе выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Чашніцкім УПС PDF
Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній» У суботу, 17 лістапада 2018 года, з 9.00 да 12.00 будуць праведзены «прамыя тэлефонныя лініі»: намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рабавай Ганнай Мікалаеўнай па тэлефоне + 375 (17) 287-87-06; намеснікам генеральнага дырэктара па пытаннях будаўніцтва РУП «Белтэлекам» Ласоўскім Віктарам Браніслававічам і намеснікам генеральнага дырэктара па ўзаемадзеянню з дзяржаўнымі органамі і знешніх сувязях РУП «Белтэлекам» Базанавым Аляксандрам Віктаравічам па тэлефоне +375 (17) 217-10-77; Read more about Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній» PDF
Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і лаўрэатаў V Рэспубліканскага фотаконкурсу "На сувязі са светам" Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі 13 лістапада 2018 гады правёў урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і лаўрэатаў V Рэспубліканскага фотаконкурсу "На сувязі са светам”. Удзельнікі мерапрыемства наведалі экспазіцыйна-выставачны цэнтр Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Таксама ў рамках Года малой радзімы, прайшла Творчая сустрэча з Мятлеўскай Ларысай Лявонцьеўна - тэлевядучай, этнографам, аўтарам калекцыі нацыянальных касцюмаў. Read more about Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і лаўрэатаў V Рэспубліканскага фотаконкурсу "На сувязі са светам" PDF
12 лістапада 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі «Археалогія» Дызайн А.Мядзведзь. Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна». Шахматныя фігуры XI–XIV стст. – унікальныя знаходкі, якія паказваюць не толькі тое, што нашы продкі гулялі ў інтэлектуальныя гульні, але і тое, што яны на высокім узроўні валодалі кастарэзным майстэрствам. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь і Беларускай федэрацыяй шахмат. Read more about 12 лістапада 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі «Археалогія» PDF
Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній» У суботу, 10 лістапада 2018 года, з 9.00 да 12.00 будуць праведзены «прамыя тэлефонныя лініі»: першым намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Шэдко Дзмітрыем Генадзевічам па тэлефоне + 375 (17) 287-87-06; намеснікам генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам» Туромшай Сяргеем Валер'евічам па тэлефоне +375 (17) 327-19-19; Генеральным дырэктарам РУП «Белпошта» Матусевічам Уладзімірам Уладзіміравічам па тэлефоне +375 (17) 293-59-14. Read more about Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній» PDF
Інтэрв'ю Міністра падчас удзелу ў Кампетэнтнай канферэнцыі Міжнароднага саюза электрасувязі Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган прымаў удзел у 20-й Паўнамоцнай канферэнцыі Міжнароднага саюза электрасувязі, якая праходзіць у перыяд з 29 кастрычніка па 16 лістапада 2018 года ў г. Дубай (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты). У рамках удзелу ў Паўнамоцнай канферэнцыі Міністр адказаў на пытанні Максіміліяна Джейкабсан-Гансалеса з Міжнароднага саюза электрасувязі. З поўнай версіяй інтэрв'ю можна азнаёміцца https://youtu.be/Awo8PwIXc6Q Read more about Інтэрв'ю Міністра падчас удзелу ў Кампетэнтнай канферэнцыі Міжнароднага саюза электрасувязі PDF
Прадстаўнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі заваявалі бронзавы медаль на спаборніцтвах у Кітаі 25-29 кастрычніка ў рамках падрыхтоўкі да сусветнага конкурсу прафесійнага майстэрства WorldSkills-2019, у г. Куньмін (Кітай) праводзіліся навучальныя трэнінгі і адкрытыя рэгіянальныя спаборніцтвы па кампетэнцыі "Інфармацыйныя кабельныя сеткі", на якіх каманда Установы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі" у складзе Арцёменка Валянціна (студэнта гр.СП641, удзельнік) і Хадасевіча Алега (трэнер) заваявалі бронзавы медаль. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 10 каманд з сямі краін. Першае месца заваявала каманда Расіі, другое - у першай каманды Кітая. Віншуем! Read more about Прадстаўнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі заваявалі бронзавы медаль на спаборніцтвах у Кітаі PDF
Выплата пенсій (дапамог) у перадсвяточныя дні ў аддзяленнях паштовай сувязі РУП "Белпошта" Выплата пенсій (дапамог) у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта», прызначаных на 7 лістапада 2018 года, будзе ажыццяўляцца загадзя наступным чынам: з 5 лістапада у аддзяленнях паштовай сувязі (АПС) г. Віцебска, г. Магілёва і г.Мінска;6 лістапада ва ўсіх АПС Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей. 7 лістапада 2018 года будуць працаваць толькі дзяжурныя аддзяленні паштовай сувязі. Read more about Выплата пенсій (дапамог) у перадсвяточныя дні ў аддзяленнях паштовай сувязі РУП "Белпошта" PDF
Выпушчаны ў абарачэнне паштовы блок «Экспарт беларускай прадукцыі» 2 лістапада 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне паштовы блок «Экспарт беларускай прадукцыі», наклад якога склаў 20 тысяч. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Дызайн паштовага блока, спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» Яўгеніі Бядонік. У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Read more about Выпушчаны ў абарачэнне паштовы блок «Экспарт беларускай прадукцыі» PDF
Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь правёў перамовы з Генеральным сакратаром МСЭ Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шульган Канстанцін Канстанцінавіч правёў 2 лістапада 2018 года прадметныя перамовы з Генеральным сакратаром Міжнароднага саюза электрасувязі Хоулінем Чжао па актуальных пытаннях, звязаных з перспектыўнымі напрамкамі развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і ўмацаваннем узаемадзеяння Рэспублікі Беларусь з гэтай міжнароднай спецыялізаванай арганізацыяй сістэмы ААН. Read more about Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь правёў перамовы з Генеральным сакратаром МСЭ PDF