НАВІНЫ ФІЛАТЕЛІІ

1 лістапада 2024 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Шэдэўры жывапісу з музеяў Беларусі».

Дызайн Я. Бядонік.

Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».

Маркі таксама друкаваліся ў двух малых лістах. На малых лістах – лагатып Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. 

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.

У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Малюнак
Малюнак