1 лістапада 2024 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Шэдэўры жывапісу з музеяў Беларусі». Дызайн Я. Бядонік. Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна». Маркі таксама друкаваліся ў двух малых лістах. На малых лістах – лагатып Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь. У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Изображение Изображение PDF