З 12 па 26 снежня 2023 года на платформе інтэрнэт-партала РУП «Белпошта» ў рэжыме аўтаматызаванай сістэмы галасавання праводзіўся конкурс «Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2023 года». У анлайн-галасаванні прынялі ўдзел 2037 чалавек. 1 месцаЛепшым паштовым выпускам прызнана марка «Ратавальнік» (№1492).Мастак Віктар Чайчук. Дызайн Яўгеніі Бядонік.611 галасоў 2 месцаБлок «225 гадоў з дня нараджэння Адама Міцкевіча» (Блок № 162 (марка № 1543).Дызайн Яўгеніі Бядонік.399 галасоў 3 месцаМалы ліст «З Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!» (маркі № 1527–1534).Мастак Віктар Чайчук. Дызайн Яўгеніі Бядонік.177 галасоў РУП «Белпошта» выказвае падзяку ўдзельнікам апытання за праяўленую цікавасць да беларускіх паштовых марак. PDF