26 мая ў Казані (Расія) адбылося пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета, на якім былі разгледжаны пытанні ў сферы эканомікі, мытнага супрацоўніцтва, прамысловасці і аграпрамысловага комплексу. Кіраўнікамі ўрадаў краін Саюза разгледжаны шэраг пытанняў, у тым ліку «Аб ходзе работы па падрыхтоўцы асноўных напрамкаў рэалізацыі лічбавага парадку Еўразійскага эканамічнага саюза». У разглядзе пытання прынялі ўдзел кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання краін-членаў Еўразійскай эканамічнай саюза і прадстаўнікі Еўразійскай эканамічнай камісіі. якія адказваюць за пытанні інфарматызацыі і прымянення інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Ад Рэспублікі Беларусь прыняў удзел Міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў Сяргей Пятровіч. Пры разглядзе пытання былі закрануты моманты звязаныя з неабходнасцю паскоранага запуску ініцыятыў і рэалізацыі сумесных праектаў па лічбавым развіцці, паскарэнні лічбавай трансфармацыі галін эканомік, развіцці лічбавай трансфармацыі рынкаў тавараў і паслуг, капіталу і працы, лічбавай трансфармацыі працэсаў кіравання і інтэграцыйных працэсаў у Саюзе, удасканалення лічбавай інфраструктуры і забеспячэння абароненасці лічбавых працэсаў. Таксама ў рамках пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета адбылася чарговая сустрэча кіраўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання краін-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, якія адказваюць за пытанні інфарматызацыі і прымянення інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Адбылося наведванне ДАУ «Тэхнапарк у сферы высокіх тэхналогій ІТ-парк», Казанскага лагістычнага цэнтра, АНО ВА «Універсітэт Іннаполіс». PDF