Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Архітэктура Беларусі. Праваслаўныя храмы»

8 верасня 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Архітэктура Беларусі. Праваслаўныя храмы». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з прыходам Аляксандра-Неўскага храма ў Мінску.

Дызайн Алены Мядзведзь. Мастак маркі № 1430 Таццяна Дольская.

Аляксандра-Неўскі храм, асвячоны 120 гадоў назад, з’яўляецца адным з нямногіх архітэктурных аб'ектаў сталіцы, які захаваўся да нашых дзён практычна ў першапачатковым выглядзе.
Пабудаваны на Вайсковых могілках горада Мінска ў 1898 годзе ў гонар перамогі рускіх войск у Руска-турэцкай вайне 1877–1878 гадоў.

У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Белпошта