26 лістапада 2020 г. у 11.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя на тэму: «Мадэрнізацыя і развіццё тэлефонных сетак у Беларусі. Магчымасць прадастаўлення доступу да сеткі Інтэрнэт, у тым ліку ў малых населеных пунктах краіны». У мерапрыемстве прымуць удзел першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Ткач Павел Мікалаевіч і намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам» Туромша Сяргей Валер'евіч. Арганізатарамі мерапрыемства будзе забяспечана прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі на YouTube-канале РУП «Дом прэсы» па спасылцы, таксама будзе магчымасць праглядзець відэазапіс па выніках мерапрыемства. Запрашаем прыняць удзел! Электронная акрэдытацыя Акрэдытацыя па тэл .: 311-16-33, 311-16-24, 8 (029) 188 88 98 (Вайбер) Крыніца: http://www.dompressy.by PDF