Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 29 кастрычніка 2021 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірылы Тураўскага. Месца гашэння – Мінск-паштамт. Колер масцікі – сіні. Мінская духоўная акадэмія імя свяціцеля Кірылы Тураўскага – вышэйшая духоўная навучальная ўстанова Беларускай Праваслаўнай Царквы. Заснавана ў 1996 годзе з мэтай падрыхтоўкі духоўна-педагагічных кадраў у галіне праваслаўнага багаслоўя на ўзроўні аспірантуры і магістратуры. Спачатку акадэмія размяшчалася пры Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры, а з 2015 года ажыццяўляе сваю дзейнасць у Мінску. Пры акадэміі дзейнічае выдавецтва, царкоўна-гістарычны музей Беларускай Праваслаўнай Царквы і бібліятэка імя Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева). Праект падрыхтаваны па матэрыялах Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірылы Тураўскага. Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А». Дызайн спецштэмпеля і канверта Алены Мядзведзь. PDF