Дызайн Алены Мядзведзь. Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна». Аддрукаваны таксама без перфарацыі. Каложскі абраз Божай Маці як цудатворны шануецца з канца XVI – пачатку XVII стагоддзя і быў галоўнай святыняй Гродзенскага краю. У 1915 годзе пры эвакуацыі абраз быў вывезены ў Расію і страчаны. Доўгі час лічылася, што копіі абраза, напісаныя да яго знікнення, таксама не захаваліся, але ў канцы 2018 года на адным з антыкварных аўкцыёнаў Германіі быў знойдзены і выкуплены Каложскі абраз Божай Маці. Здабыты абраз захоўваецца сёння ў старажытным і ўнікальным храме Беларусі, помніку архітэктуры XII стагоддзя – Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царкве. Праект падрыхтаваны па матэрыялах і ў супрацоўніцтве з прыходам храма Святых мучанікаў благаверных князёў Барыса і Глеба ў Гродне . Прымяняецца тэхналогія дапоўненай рэальнасці: пры навядзенні на паштовы блок камеры гаджэта з запушчаным прыкладаннем AR MARKA BELARUS з'яўляецца спецыяльна створаны сцэнарый. У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 25 Гродна будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». PDF