Спецыяльна да гэтай выставы РУП «Белпошта» падрыхтавала спецыяльны штэмпель «Брэст-2021» і мастацкі маркіраваны канверт «50-гадоў мемарыяльнаму комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой»" накладам 25 тысяч экзэмпляраў. Для ўдзелу ў філатэлістычнай выставе «Брэст-2021» было даслана 90 калекцый з 11 краін: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Германіі, Ізраіля, Латвіі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны і Чэхіі. Беларускія Паштовыя маркі маюць ярка выяўленую нацыянальную накіраванасць - яны з'яўляюцца старонкамі летапісу, гісторыі, культуры, мастацтва пэўнай эпохі. 45 марак і паштовых блокаў звязаныя або прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. Паштовая прадукцыя PDF