У Беларусі створаны арганізацыйны камітэт для падрыхтоўкі і правядзення XXVII Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ТІБО-2021. Адпаведнае распараджэнне 23 сакавіка падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Аляксандравіч Галоўчанка. Старшынёй аргкамітэта прызначаны міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Канстанцінавіч Шульган. У склад арганізацыйнага камітэта ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства адукацыі, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства прамысловасці, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства транспарту і камунікацый, Міністэрства эканомікі, Міністэрства па падатках і зборах, Міністэрства энергетыкі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, Дзяржаўнага мытнага камітэта, Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, навукова-тэхналагічнай асацыяцыі “Канфедэрацыя лічбавага бізнесу", Асацыяцыі беларускіх банкаў, Асацыяцыі прадпрыемстваў анлайн-гандлю, РГА "Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя", асацыяцыі "Белінфакам" і інш. Створанаму аргкамітэту даручана распрацаваць і зацвердзіць канцэпцыю XXVII Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ТІБО-2021. Павінна быць забяспечана скаардынаваная работа па своечасовым і якасным фарміраванні экспазіцыі, падрыхтоўцы і правядзенні праграмы дзелавых мерапрыемстваў форуму. Даты правядзення вызначаны з 1 па 4 чэрвеня 2021 г. у г.Мінску. Сайт форуму ТІБО-2021 PDF