24 лютага 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «100-годдзе беларускай міліцыі». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. 4 сакавіка 2017 года беларускай міліцыі спаўняецца 100 гадоў. Менавіта ў гэты дзень у далёкім 1917 годзе грамадзянскі камендант г. Мінска падпісаў загад, паводле якога М.В.Фрунзе прызначаўся часовым начальнікам міліцыі Усерасійскага земскага саюза па ахове парадку ў горадзе. Сёння Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь – рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які ўзначальвае сістэму органаў унутраных спраў і ўнутраных войск МУС і ажыццяўляе ў межах сваіх паўнамоцтваў рэгуляванне і кіраванне ў сферы барацьбы са злачыннасцю, аховы грамадскага парадку, забеспячэння грамадскай бяспекі, каардынуе дзейнасць іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання ў гэтай сферы. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Дызайн Т.Кузняцовай. РУП «Белпочта» PDF