Місувязі выпускае ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі «Водны транспарт Беларусі»

30 чэрвеня 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі «Водны транспарт Беларусі». Дызайн А. Мядзведзь. Друкаваліся таксама ў малым лісце. Выпуск «Водны транспарт Беларусі» прадстаўлены дзвюма паштовымі маркамі.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

На марцы № 1507 паказаны буксіроўшчык-штурхач праекта 570В, пабудаваны ў 1989 годзе ў Гомелі вытворчым аб'яднаннем «Белсуднабудрамонт». Прызначаны для буксіроўкі і штурхання несамаходных суднаў (барж і барж-пляцовак). Судна прыпісана да рачнога порта Пінск РТУП «Беларускае рачное параходства».

На марцы № 1508 – круізны цеплаход «Белая Русь» праекта 1168, пабудаваны ў 2017 годзе на Пінскім ордэна Знак Пашаны суднабудаўніча-суднарамонтным заводзе. Гэта першы і пакуль адзіны круізны цеплаход у Рэспубліцы Беларусь. У перыяд навігацыі ажыццяўляе рачныя круізы ад Брэста да Мазыра па Днепра-Бугскім канале і рэках Буг, Мухавец, Піна, Прыпяць. Належыць РУЭБП «Днепра-Бугскі водны шлях».

На канверце Першага дня прадстаўлены дэбаркадар ДЖ-03 праекта 838, які выкарыстоўваецца ў якасці рачнога вакзала ў Пінску. Дэбаркадар быў пабудаваны на Шацілкаўскай суднабудаўнічай верфі ў 1957 годзе. З'яўляецца славутасцю Пінска.

У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 16 Пінска Брэсцкай вобласці будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Падрабязней па спасылцы.