Па выніках праведзенага конкурсу выдавецкім цэнтрам «Марка» РУП «Белпошта» вызначаны тры лепшыя выпускі дзяржаўных знакаў паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь 2020 года. I месца заняў паштовы блок «Сумесны выпуск Беларусі і Расіі. 75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне». Дызайн Яўгеніі Бядонік. II месца — Паштовая марка «Прывітанне з Беларусі». Дызайн Марыны Віткоўскай. III месца — Паштовы блок «550-годдзе з'яўлення абраза Жыровіцкай Божай Маці» . Дызайн Алены Мядзведзь. На конкурс дасланы больш за 1 400 анкеты. Крыніца: «Вынікі конкурсу " «Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2020 года »" PDF