17 чэрвеня 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія» з серыі «Дасягненні беларускай медыцыны». Дызайн А.Мядзведзь. Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна». Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія» – вядучая лячэбная і навуковая ўстанова па аказанні кардыялагічнай і кардыяхірургічнай дапамогі ў Беларусі. Утвораны ў 1977 г. як Беларускі навукова-даследчы інстытут кардыялогіі. Удастоены прэстыжных узнагарод міжнароднага ўзроўню за значны ўклад у развіццё кардыялогіі і транспланталогіі, за распрацоўку і выкарыстанне сучасных медыцынскіх тэхналогій і метадаў дыягностыкі і лячэння. У аснове маркі і спецштэмпеля – лагатып рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогія», у супрацоўніцтве з якім падрыхтаваны праект. У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». PDF