14 кастрычніка 2018 года, у свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў чын вялікага асвячэння храма-помніка ў гонар Усіх святых у горадзе Мінску, пасля чаго правёў у ім Боскую літургію. У рамках мерапрыемства адбылося ўрачыстае гашэнне паштовага праекта «Крыпта храма-помніка ў гонар Усіх святых», у якім прынялі ўдзел: Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі; старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч. У мерапрыемстве прыняў удзел Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Канстанцінавіч Шульган. Фота patriarchia.ru Падрабяней у паштовым праекце http://www.belpost.by PDF