У Шарм-эль-Шэйху з 21 кастрычніка па 22 лістапада члены МСЭ збяруцца вызначыць далейшае выкарыстанне РЧС і спадарожнікавых арбіт

        Члены Міжнароднага саюза электрасувязі збяруцца ў Шарм-эль-Шэйху,         Егіпет, з 21 кастрычніка па 22 лістапада, для таго каб вызначыць далейшае         выкарыстанне радыёчастотнага спектру і спадарожнікавых арбіт.         
    

    

        Сусветная канферэнцыя радыёсувязі 2019 года (СКР-19) праводзіцца ў         Шарм-эль-Шэйху, Егіпет, з 28 кастрычніка па 22 лістапада 2019 года. Перад         СКР-19 у тым жа месцы з 21 па 25 кастрычніка 2019 года адбудзецца Асамблея         радыёсувязі 2019 года (АР-19).         
    

    

        Чакаецца, што ў СКР-19 і АР-19 прымуць удзел у агульным ліку больш за         3500 удзельнікаў, у тым ліку дэлегаты ад 193 Дзяржаў - Членаў МСЭ, а         таксама 267 Членаў Сектара радыёсувязі МСЭ (МСЭ-R), якія прадстаўляюць         міжнародныя арганізацыі, вытворцаў абсталявання, аператараў         сетак і галіновыя форумы, якія ўдзельнічаюць у якасці назіральнікаў.     

   

        падрабязнасці:         
        https://www.itu.int/ru/mediacentre/Pages/2019-MA13.aspx < / a>