20 красавіка 2022 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Медалісты XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне». Дызайн А.Мядзведзь. XXIV зімовыя Алімпійскія гульні праходзілі з 4 па 20 лютага 2022 года ў Пекіне (Кітай). Беларусь прадстаўлялі 27 атлетаў у шасці відах спорту: біятлоне, фрыстайле, канькабежным і гарналыжным спорце, фігурным катанні, лыжных гонках. У актыве беларускіх спартсменаў два медалі: біятланіст Антон Смольскі стаў сярэбраным прызёрам у індывідуальнай гонцы, фрыстайлістка Ганна Гуськова заваявала серабро ў спаборніцтвах лыжных акрабатак. У выніковым медальным заліку беларуская каманда размясцілася на 24-м месцы. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Рэспублікі Беларусь. Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праводзіцца 28 красавіка на паштамце Мінска. PDF