14 сакавіка 2017 года ў вялікай экспазіцыйнай зале Мінскай гарадской ратушы адбылася прэзентацыя паштовага праекта «100 гадоў Мінскаму гарадскому Савету дэпутатаў», які складаецца з мастацкага маркіраванага канверта і спецыяльнага памятнага штэмпеля. У цырымоніі афіцыйнага гашэння прынялі ўдзел: генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Матусевіч Уладзімір; старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Панасюк Васіль; дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Старавойтава Ганна. На дадзенае мерапрыемства былі запрошаны: - Члены прэзідыума Мінскага гарадскога Савета; - Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, выбраныя ад г. Мінска; - Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, выбраныя ад г. Мінска; - Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў; - Старшыні калегіяльных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання; - Намеснікі кіраўнікоў адміністрацый раёнаў г. Мінска; - Намеснікі дырэктараў ЖКГ раёнаў г. Мінска. Гісторыя Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў пачынаецца 17 сакавіка 1917 года, калі ў Мінску быў створаны Савет рабочых дэпутатаў, неўзабаве ператвораны ў Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З тых часоў Савет зведаў шэраг пераменаў і сёння з'яўляецца асноўным звяном сістэмы мясцовага самакіравання ў горадзе Мінску. Значнасць юбілейнай падзеі падкрэсліў паштовы праект, падрыхтаваны РУП «Белпошта» у супрацоўніцтве з Мiнскiм гарадскiм Саветам дэпутатаў. Мастацкай асновай канверта стаў герб Мінска і малюнкі будынкаў, у якіх у розны час размяшчаўся Мінгарсавет. PDF