Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «30-годдзе стварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў»

14 верасня 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «30-годдзе стварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў». Дызайн С.Цырулік. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Выканаўчым камітэтам Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Алма-Ацінская дэкларацыя падпісаны ў снежні 1991 года.

За 30 гадоў свайго развіцця Садружнасць стала ўніверсальнай рэгіянальнай міждзяржаўнай арганізацыяй, якая не мае аналагаў.

Садружнасць садзейнічала вырашэнню самых складаных праблем, якія ўзніклі пасля распаду СССР, спрыяла развіццю паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі раўнапраўнага палітычнага дыялогу, пабудовы на новай аснове механізму гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, гуманітарнага партнёрства, супрацоўніцтва ў сферы забеспячэння бяспекі.


Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праводзіцца 27 верасня на паштамце Мінска.

https://www.belpost.by/philately/infolists/3340