У перыяд з 3 па 5 сакавіка 2020 года Мінску пройдзе Форум «Разумныя ўстойлівыя гарады: ад канцэпцыі да рэалізацыі», які арганізуецца Міжнародным саюзам электрасувязі (МСЭ) сумесна з ААТ «Гіпрасувязь» пры падтрымцы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. У сувязі з паўсюднай урбанізацыяй, найбольш востра паўстае пытанне аб стварэнні спрыяльных гарадскіх умоў для жыцця людзей і вядзення бізнесу. Разумны ўстойлівы горад - гэта інавацыйны горад, які выкарыстоўвае ІКТ для павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва, эфектыўнасці яго дзейнасці, даступнасці аказання паслуг, а таксама росту канкурэнтаздольнасці бізнесу пры паралельным забеспячэнні задавальнення патрэбаў сучаснага і будучага пакаленняў у дачыненні да эканамічных, сацыяльных, экалагічных і культурных аспектаў. Форум будзе сумешчаны са сходамі Рэгіянальных груп 3-й і 20-й Даследчых камісій МСЭ-Т для Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Закаўказзя. Асноўныя пытанні, якія разглядаюцца на форуме: • перспектывы і трэнды развіцця разумных ўстойлівых гарадоў; • падыходы да распрацоўкі канцэпцый і дарожных карт разумных ўстойлівых гарадоў; • стандартызацыя патрабаванняў да гарадскіх сэрвісаў; • разумныя гарадскія тэхналогіі і інавацыі ў кіраванні горадам; • падыходы да распрацоўкі паказчыкаў эфектыўнасці развіцця разумных ўстойлівых гарадоў. Неабходныя матэрыялы Форуму размешчаны па спасылцы: https: / /www.itu.int/en/ITU-D/Regional-Presence/CIS/Pages/EVENTS/2020/03_Minsk/03_Minsk.aspx . Запоўненыя рэгістрацыйныя формы удзельнікаў павінны быць накіраваны да 18 лютага 2020 г. па электроннай пошце omc@mpt.gov.by, lahutsik@giprosvjaz.by. PDF