12 красавіка 2017 года з 09.00 да 15.00 на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь будзе адсутнічаць эфірная трансляцыя ўсіх тэлевізійных і гукавых праграм Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь інфармуе, што ў адпаведнасці з графікамі правядзення тэхнічнага абслугоўвання тэлевізійнага і радыёвяшчальнага перадаючага абсталявання на аб'ектах РУП «Белтэлекам» 12 красавіка 2017 года. з 09.00 да 15.00 гадзін (па ўзгадненні з тэлерадыёкампаніямі) будуць праводзіцца прафілактычныя работы на перадаючым, электрасілавым абсталяванні і антэна-мачтавых збудаваннях з прыпынкам эфірнай трансляцыі тэлевізійных і гукавых праграм. PDF