Для азнаямлення і абмеркавання зацікаўленымі прапануецца праект прафесійнага стандарту на від працоўнай дзейнасці «праектаванне, эксплуатацыя і абслугоўванне воблачных інфармацыйных тэхналогій», распрацаваны ў рамках дзейнасці Сектаральнага савета кваліфікацый у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і сувязі пры Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Прафесійны стандарт раскрывае змест працоўнай дзейнасці, звязанай з праектаваннем, эксплуатацыяй і абслугоўваннем воблачных інфармацыйных тэхналогій, і ўяўляе сабой сукупнасць абагульненых працоўных функцый, накіраваных на праектаванне, укараненне і эксплуатацыю мадэляў размеркаванай апрацоўкі лічбавых даных, з дапамогай якіх вылічальныя рэсурсы прадастаўляюцца карыстальніку як онлайн-сэрвіс. У якасці асноўнай мэты гэтага віду працоўнай дзейнасці з'яўляецца распрацоўка адмоваўстойлівых, маштабуемых вылічальных рэсурсаў для размяшчэння віртуалізаваных асяроддзяў апрацоўкі і захоўвання даных. Прафесійны стандарт носіць міжгаліновай характар і мяркуецца, што ён будзе запатрабаваны працадаўцамі з рознымі відамі эканамічнай дзейнасці. Усім зацікаўленым прапануецца азнаёміцца з праектам прафстандарта. Заўвагі і прапановы па праекце можна накіроўваць да 1 снежня 2020 г. на электронную пошту diyga@mpt.gov.by . PDF