Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Будаўнік» на тэму «Прафесіі» з серыі «Дзіцячая філатэлія»

11 жніўня 2022 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Будаўнік» на тэму «Прафесіі» з серыі «Дзіцячая філатэлія».

Мастак В. Чайчук. Дызайн Я. Бядонік.

Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна».

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Да выпуску падрыхтавана картка для картмаксімума.

https://www.belpost.by